Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра інцыдэнт на матчы БАТЭ з «Арсэналам» 28 верасьня, калі заўзятар Аляксандар Вянгерскі выбег на поле зь бел-чырвона-белым сьцягам. 

На наступны дзень Вянгерскага асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Саўка:

Я прыйшоў на матч футбольны

Пасматрэць з БАТЭ ігру.

Кстаці, я за іх балею,

Зь імі ігры ўсе сматру.

Вдруг выскоквае на поле

Нейкі форменны бандзіт

Зь бела-красна-белым флагам

І Пагоняй на грудзі.

Грышка:

Старадаўняй крывіцкай Пагоні

Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Саўка:

Падаждзі ты з прапагандай,

Дай усё дарасказаць!

Кстаці, нікагда ня нада

Спорт з паліцікай мяшаць.

Я ўзьбяшон быў, враць ня буду –

Не па правілам ігра!

Но чыво-та ўсе трыбуны

Паддзяржалі «змагара».

Грышка:

Біце ў сэрцы іх, біце мячамі!

Не давайце чужынцамі быць!

Саўка:

Да ня б’юць яны мячамі.

Как-та так — ядва-ядва.

Я ў пячалі, я ў пячалі,

Бо ітог — 4:2.

Мы прадулі «Арсяналу».

Эта, кстаці, очэнь жаль.

Вінават ва ўсём тот малый,

Што па полю прабяжал.

Чытайце па тэме:  БАТЭ аштрафавалі на 5000 эўра за заўзятара, які выбег на поле са сцягам

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.