Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра расейскія выбары і асобу кіраўніка Расеі.

Саўка:
Пуцін Владзімір — он вам не дзібіл.
Он канкурэнтаў усіх пабядзіў.
Пабядзіў он Амерыку і ІГІЛ.
Расію ізь пепла он вазрадзіў.

Грышка:
Пуцін — захопнік, забойца і кат.
Ён і спартоўцам даваў прэпарат.
Прагне ён, каб прысабечыць нас.
А выбары ў Расеі — гэта проста фарс.

Саўка:
Пуцін Владзімір — он проста гярой!
Он для Расіі врагоў — гемарой.
А што выбары фарс — эта пустые слава.
Я дык нармальна прагаласаваў.

Грышка:
А вось з гэтага моманту падрабязьней, калі ласка. І дзе ж ты, Саўка, прагаласаваў? Тут ці ў Расеі?

Саўка:
Ай, атстань, Грышка, ня лезь! Я вапшчэ очэнь сьпяшу. Нету ўрэмя, ясна цібе? Нету ўрэмя. Нету ўрэмя. Усё, пака!

 

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: