Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец патрабуе ад Міністэрства абароны і Генеральнай пракуратуры РБ выявіць і пакараць тых, хто здзейсніў зверскае забойства жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў Пячах пад Барысавым.

– Сітуацыя відавочная і страшная, – сказаў прэс-службе БХД Павел Севярынец. – У маладога жаўнера, Аляксандра Коржыча, паводле шматлікіх сведчанняў, вымагалі грошы проста за тое, каб яго ня білі. Урэшце, па-зверску забілі і інсцэнавалі суіцыд. Міністэрства абароны, якое пару тыдняў таму на вучэннях “Захад-2017” пахвалялася перад усім светам “баегатоўнасцю” – пакрывае дзікую “дзедаўшчыну” і адмаўляецца расследваць відавочнае забойства. У СМІ ўжо трапілі сведчанні пра разгул нестатутных адносінаў у Печах, здымкі з гематомамі на галаве і целе Аляксандра – а прадстаўнікі міністэрства ўпарта паўтараюць пра суіцыд. Што гэта за “абарона” такая, калі беларусаў забіваюць у быццам бы беларускім войску?!

Мы патрабуем ад Мінабароны і Генеральнай пракуратуры поўнага і адкрытага расследвання, – заявіў Павел Севярынец. – Калі інфармацыя пра “дзедаўшчыну” і забойства Аляксандра пацьвердзіцца, мы будзем настойваць на расфармаванні адпаведных вайсковых частак і адстаўцы міністра.

Паводле паведамленняў незалежных СМІ, апублікаваных 8 кастрычніка, у распараджэнні журналістаў маюцца шматлікія доказы забойства Аляксандра Коржыча ў выніку нестатутных адносінаў у беларускім войску.

Чытайце па тэме:  Инспекторы по вооружениям из Беларуси проинспектируют бригаду "Железный Волк"

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.