Беларуская статыстыка сведчыць, што ў Беларусі 260 тысяч беспрацоўных (гэта больш за 5% эканамічна актыўнага насельніцтва) і да 470 тысяч «дармаедаў», якія мусілі сплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, бо не працавалі больш за 183 дні ў 2015 годзе, але былі вызваленыя ад збору. Сам «дэкрэт пра дармаедаў» не скасаваны, сёлета збор плануюць сабраць з «дармаедаў» 2016 года.

Ілюстрацыйнае фота

 

Інфармагенцтва БелаПАН звярнула ўвагу на іншую статыстыку. «Дармаедаў», якіх не вызвалілі ад збору праз памылкі, было 350-400 тысяч. Пры гэтым у Расіі знаходзіліся на 2016 год 711,1 тысячы беларусаў, з іх каля 40% былі працоўнымі мігрантамі, а гэта парадку 300 тысяч чалавек.

«Шмат хто з тых, каго лічаць у Беларусі дармаедамі, насамрэч працоўныя грамадзяне, — кажа Naviny.by намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц. — Яны ў беларускай статыстыцы праходзяць як „асобы, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя прыступіць да яе“, але на самой справе звесткі міграцыйнай службы Расіі даюць падставы меркаваць, што яны ўжо працуюць за мяжой».

«Час, калі ўсе нашы суайчыннікі працавалі на беларускіх заводах, застаўся ў мінулым, — дадае парталу дырэктар Даследчага цэнтру ІПМ Аляксандр Чубрык. — Сёння многія людзі становяцца фрылансерамі, знаходзяць сабе месца не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой, паколькі рынак працы стаў глабальным і супрацьстаяць гэтай тэндэнцыі немагчыма».

Чытайце па тэме:  Крах Лаврова-Путина

Абодва эксперты сумняваюцца ў тым, што барацьба з такімі «дармаедамі» — гэта адэкватнае рашэнне.

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.