Чаму ў дачыненнях паміж НАТО і Беларусі так важная інфармаванасць і паразуменне бакоў? Пра цяперашні статус гэтых адносінаў на адмысловай канферэнцыі ў Варшаве разважалі беларускія і міжнародныя адмыслоўцы ў геапалітыцы.

svobodnoslovo.eu

 

Сустрэча адбываецца ў час, калі стасункі паміж галоўным ваенным хаўруснікам Беларусі, Масквой, і НАТО фактычна замарожаныя. Адначасова дачыненні паміж альянсам і Менскам нібыта цяплеюць, хаця ўсцяж беларусы атрымліваюць толькі мінімум інфармацыі аб гэтай супрацы. Эксперты пагаджаюцца, што гэтыя стасункі існуюць выключна ў кантэксце цесных дачыненняў паміж Беларуссю і Расеяй, а значыць уплыў Крамля на магчымае развіццё кантакту нельга недаацэньваць. На “Белсаце”– палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«На Савеце бяспекі мы пачулі знаёмыя словы, напрыклад, «фарпост на Захадзе Саюзнай дзяржавы». Увогуле такі сэнс быў антызаходні. Што дзіўна, не прайшло і дня, як мы чуем некалькі іншыя словы – прыклад міністра абароны Беларусі генерала Раўкова, які казаў, што ў Беларусі няма праціўнікаў у свеце. Узнікае пытанне: а для каго гэты фарпост, пра які казаў Лукашэнка? Можа, гэта і ёсць праява гэтак званай «шматвектарнасці» – «шматвектарнасці ў адной галаве»?» – адзначыў Раман Якаўлеўскі.

Чытайце па тэме:  ЧМ-2015. Финляндия — Беларусь. Очко до плей-офф
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: