Беларусь падтрымлівае дыпляматычныя адносіны са 177 краінамі, мае 45 пасольстваў і 35 консульстваў. Уражвае, праўда? Але чым насамрэч яны займаюцца? Як яны прасоўваюць Беларусь у сьвеце? Як выводзяць Беларусь зь міжнароднай ізаляцыі? Асабліва цяпер, калі зьнялася візавая нагрузка…

mfa.gov.by

 

Адразу скажу, што ў нас выдатныя дыпляматы, у пасольствах па ўсім сьвеце — Нямеччыне, Францыі, Польшчы, Бразыліі — працуюць сьведамыя, адукаваныя, таленавітыя беларусы, многія гавораць па-беларуску, жадаюць лібэралізацыі і вэстэрнізацыі, але найперш беларусізацыі Беларусі.

Але справа ня ў іх. Сумная праўда такая, што нашыя пасольствы эпохі Лукашэнкі ў абсалютнай бальшыні не займаюцца публічнай дыпляматыяй, і перад імі ставяцца іншыя задачы. Па сутнасьці, гэта гандлёвыя прадстаўніцтвы, і іх посьпех вымяраецца колькасьцю грошай, якія яны прынясуць Радзіме.

Гэта ня кепска, гэтага проста недастаткова. Раней было інакш. Згадайце, напрыклад, службу Пятра Садоўскага паслом Беларусі ў Нямеччыне ў 90-х, калі ён перамагаў на конкурсах нямецкай песьні, сябраваў з кожным іншым пасольствам плянэты, будаваў імідж новай Беларусі. Якім бы таленавітым і сьведамым Павал Латушка ні быў, але ці шмат ён можа зрабіць, калі ня мае ні паўнамоцтваў, ні самастойнасьці прымаць рашэньні, і яму даводзіцца па сутнасьці пакрываць непаваротлівы рэжым Лукашэнкі. Сам Павал Латушка, дарэчы, зь сьведамай сям’і, яго бацька быў сярод заснавальнікаў БНФ, а пляменьнік — актывістам БНФ.

Вы запярэчыце: А як жа Макей? Макей, так, сапраўды, выгодна адрозьніваецца ад іншых міністраў, нібыта і па-беларуску гаворыць, але нават ён ставіць іншыя задачы дыпляматам. Прадстаўніцтва Беларусі ў ЗША ні разу, колькі я знаходзіўся ў Штатах, не арганізавала ні прыёму ні сустрэчы зь беларусамі, ці публічнага мерапрыемства, у адрозьненьне ад соцень мерапрыемстваў, якія правялі літоўцы, малдаване, украінцы. Перад вашынгтонскім дыпляматычным прадстаўніцтвам задача іншая — адбельваньне рэжыму, з чым яны таксама так-сяк і спраўляюцца.

Франак Вячорка

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: