3 ліпеня 2017 года Аляксандр Лукашэнка, як заўжды, прымаў парад да Дня незалежнасці Беларусі. На трыбуне побач з ім былі вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі і сілавікі. Але гэтым разам там чамусьці не з’явіўся Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка краіны.

Здымак з трыбуны. Мікалай Лукашэнка крочыць побач з невядомай бландынкай. Фота: Еўрарадыё

Мікалай Лукашэнка ўжо даўно не прапускаў парадаў і часта назірае за імі побач з бацькам. Вось яны разам на трыбуне падчас парада ў 2015 годзе:

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

 

Той-сёй ужо пачаў казаць, што Мікалай Лукашэнка “прагуляў” парад. Але малодшы сын прэзідэнта ўсё ж прыйшоў паглядзець на ваенную тэхніку. У распараджэнне Еўрарадыё трапіў здымак, зроблены з трыбуны, побач з якой Мікалай Аляксандравіч прайшоў у суправаджэнні невядомай попельнай бландынкі.

Здымак з трыбуны. Мікалай Лукашэнка крочыць побач з невядомай бландынкай. Фота: Еўрарадыё

 

Хто гэтая жанчына? Еўрарадыё звярнула ўвагу на тое, што яна падобная да Святланы Канашэнка, асабістага доктара Аляксандра Лукашэнкі. Гэтая загадкавая жанчына ўжо некалькі гадоў знаходзіцца побач з сям’ёй кіраўніка Беларусі.

Вось, напрыклад, яна ўдзельнічае ў зборы ўраджаю з гаспадаркі Аляксандра Лукашэнкі ў 2014 годзе:


Бландынка, падобная да Святланы Канашэнка, суправаджае Мікалая Лукашэнку падчас экскурсіі ў Кіеве. 2013 год:

Фота: vesti.ua.

 

А вось Святлана Канашэнка на архіўным здымку, зробленым яшчэ раней. Тут побач з ёю не толькі Аляксандр Лукашэнка, але і яго старэйшы сын Віктар, і бізнэсовец Аляксандр Шакуцін, і тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын з прэзідэнцкага “клуба касцоў”:

Фота: TUT.by

 

Чытайце па тэме:  Кто такой Леонид Пеньковский, за которого вступился Лукашенко?

А сёлета Святлана Канашэнка “засвяцілася” ў навінах на канале “Беларусь 1”. 7 студзеня яна прыехала разам з Аляксандрам Лукашэнкам на Калядную службу ў Свята-Духаў кафедральны сабор:

 

Еўрарадыё


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.