Увечары 11 траўня Еўрарадыё выказала здагадку, што міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч носіць адзін з “крымскіх” медалёў – памятных узнагародаў, выпушчаных у Расіі пасля анэксіі паўвострава Крым у сакавіку 2014 года. Гэты медаль з’явіўся на рэпліцы сіняй міліцэйскай формы 1944 года, якую міністр апранае падчас вайсковых святаў, толькі сёлета.

Скрыншоты: СТВ, by24.org

 

Параўнаўшы ўзнагароду і планку, бачныя на відэа тэлеканала СТВ, са здымкамі “крымскіх” медалёў, мы прыйшлі да высновы, што перад намі ці медаль “За ўз’яднанне Крыма і Севастопаля з Расіяй”, ці медаль “За ўз’яднанне. Севастопаль – Крым – Расія”.

Гэтыя высновы апынуліся памылковымі. Праз некалькі гадзінаў журналісты сайта by24.org здолелі павялічыць тэлевізійную карцінку высокай якасці і пабачыць на ёй сілуэт мінскага музею Вялікай Айчыннай вайны і словы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: