Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ), якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, не ўдзельнічала ў апошніх мясцовых выбарах. Гэта прынцыповая пазыцыя партыі, якая свядома ігнаруе ўжо некалькі электаральных кампаній.

Станіслаў Шушкевіч

 

«Вынікі апошніх выбараў, на якіх улады „вырубілі“ дэмакратычных кандыдатаў, сведчаць, што мы ўсё зрабілі правільна», — сказаў 19 лютага Свабодзе Станіслаў Шушкевіч.

Паводле яго, «гэтыя выбары не маглі праводзіцца па-людзку, бо злачынная постаць стаіць на чале выбарчых камісій».

«Ну, і колькі яшчэ трэба такіх выбараў, каб урэшце ўсе зразумелі, што ў нашай краіне свабодных выбараў не бывае?! Наша партыя разумее, што гэта пустая справа, таму ніякага ўдзелу ў выбарах і не прымалі», — сказаў ён.

Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання тлумачыць, чаму ён не вельмі паважае тых апазыцыйных палітыкаў, якія ўдзельнічаюць у так званых выбарах.

«Гэтым можна займацца, калі нехта з палітыкаў асабіста гэтага хоча. Але лічыць, што партыя можа ўдзельнічаць у такіх выбарах, гэта няправільна. Гэта ж смех, калі ўсяго дзве сотні прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў уваходзілі ў шматтысячныя выбарчыя камісіі. Няхай пра дэмакратыю гавораць Макей, Якубовіч ды іншыя начальнікі, якіх адкінулі ад СМІ. А нам навошта танчыць пад дудку ўлады?!».

Станіслаў Шушкевіч кажа, што ўлады наўмысна не ствараюць нармальных умоваў для працы партый. Таму ім трэба і адпаведна адказваць.

«Я толькі вярнуўся са 100-гадовага свята ўзнаўлення літоўскай дзяржаўнасці. Вось там выбары як выбары. І людзі ідэнтыфікуюць сябе літоўцамі. Такога свята я не бачыў ужо даўно», — сказаў Шушкевіч.

Чытайце па тэме:  Станіслаў Шушкевіч зноў збіраецца ў Мексіку

У нядзелю, 18 лютага ў Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорду: 77,05%.

Выбары адбыліся, паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, на 18 110 акругах — усіх, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.

Прадстаўнікі апазыцыйных партый не прайшлі ў абласныя і Менскі гарадзкі саветы.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: