Беларускі палітолаг Арсеній Сівіцкі 22 снежня ў жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў сённяшні пратэст МЗС у сувязі з выказваннямі дырэктара Федэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы “Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў” Леаніда Рашэтнікава ў адрас Рэспублікі Беларусь, беларускай мовы (у знешнепалітычнае ведамства выклікаўся дарадца-пасланнік пасольства Расіі Вадзім Гусеў), а таксама прагназуе, як далей будуць развівацца адносіны Мінска і Масквы.

Арсень Сівіцкі

Арсеній Сівіцкі

Па словах Сівіцкага, пратэст МЗС — “даволі нечаканы крок з беларускага боку”. Такое адбываецца даволі рэдка. Што да нападак шэрагу расійскіх экспертаў, публіцыстаў на беларускую мову, беларускую дзяржаўнасць, дык гэта — “адлюстраванне таго, што знаходзіцца ў галовах крамлёўскіх стратэгаў, якія выпрацоўваюць палітыку ў адносінах да Беларусі”. Палітолаг звяртае ўвагу на тое, што ў апошнія год-паўтара назіраецца змяненне палітыкі Расіі ў дачыненні Беларусі. Яна стала “больш жорсткай і ўльтыматыўнай”. У Маскве пачалі прадпрымаць аднабаковыя крокі ў дачыненні нашай краіны — гэта і падпісанне ўказа аб стварэнні расійскай авіябазы ў Беларусі, што стала нечаканасцю для афіцыйнага Мінска, і інфармацыя пра тэндэр на пастаўкі 4000 вагонаў з ваеннымі грузамі, што таксама не было ўзгоднена з беларускім бокам.

Арсеній Сівіцкі мяркуе, што сапраўды Уладзімір Пуцін мог выступіць з ультыматумам, мэта якога — “пераўтварэнне Беларусі ў ваенна-палітычны плацдарм Расіі”. Развіццё стасункаў Беларусі з Расіяй ідзе да глыбокага крызісу, мяркуе палітолаг. Ён звяртае ўвагу, што скандальная заява расійскага чыноўніка з’явілася напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Зусім верагодна, што гэта ўжо пазіцыя не толькі нейкіх маргіналаў, а і расійскай эліты. Выглядае так, што расійскі бок “мэтанакіравана рыхтуе сваіх грамадзян да магчымага канфлікту з Беларуссю”. Сівіцкі лічыць, што ўладам Беларусі “трэба рыхтавацца да самага жорсткага сцэнару”.

Чытайце па тэме:  Греция сегодня – Беларусь завтра?

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.