Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

vk.com

vk.com

Як гаворыцца ў тлумачэнні, гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне асноўваецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ўніверсітэта, піша Наша ніва.

Рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ЕГУ, у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам — Анатоля Міхайлава. Нядаўна Паўночная рада замаўляла аўдыт фінансавай дзейнасці універсітэта, які выявіў магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі.

Скандынаўскія краіны былі сярод галоўных фундатараў ЕГУ, разам з Еўракамісіяй.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...