Суд Горацкага раёна 8 снежня разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесенае яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне – пяць сутак у ШІЗА.

Міхаіл Жамчужны                                                                                                                       Фота: svaboda.org

 

Спагнанне было вынесена яшчэ ў пачатку жніўня, калі Міхаіла Жамчужнага адміністрацыя калоніі спрабавала перавесці ў атрад, які сфарміраваны з асуджаных з “нізкім статусам”. За адмову ад пераходу на палітвязня быў складзены рапарт аб непадпарадкаванні.

На дадзены момант вядома, што суд пачнецца ў 14.30 і будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, а Міхаіл Жамчужны меў намер падаць заяву ў адміністрацыю Горацкай калоніі аб забеспячэнні яму магчымасці ўдзелу ў працэсе. Ці даставяць палітвязня ў суд – невядома.

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасля яго пераводу ў Горацкую калонію, дзе з патурання адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасці і зневажальнага характару ўмовы для адбыцця пакарання, арганізавана кампанія яго траўлі, звязаная з ўсталяваннем у асяроддзі зняволеных нефармальных адносін.

Чытайце па тэме:  Міхаіл Жамчужны намераны звяртацца ў ДВП аб пераводзе ў іншую калонію

Па аналагічных падставах (адмовах пераходзіць у атрад №13) на канец лістапада ў Міхаіла Жамчужнага было ўжо 11 спагнанняў, большасць з якіх – размяшчэнне ў ШІЗА на розныя тэрміны, а таксама размяшчэнне ў памяшканне камернага тыпу на 1 месяц. На 24 кастрычніка быў прызначаны суд аб пераводзе палітвязня на турэмны рэжым зняволення, але напярэдадні судовага працэсу адміністрацыя адклікала сваё прадстаўленне.

Палітзняволены збіраецца абскарджваць усе вынесеныя яму адміністрацыяй калоніі ў Горках спагнанні.

Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: