Адзін з фігурантаў па “справе графіцістаў” Вячаслаў Касінераў, які хацеў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, што моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага года, у чарговы раз атрымаў адказ з Маскоўскага райаддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыпыненні крымінальнай справы.

Вячаслаў Касінераў, svaboda.org

Вячаслаў Касінераў, svaboda.org

“У сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці, справа па прыкметам складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 149 КК РБ прыпыняецца”, – цытуе дакумент ПЦ Вясна.

Разам з тым паведамляецца, што “па крымінальнай справе працягваюць праводзіцца аператыўна – вышуковыя мерапрыемствы аператыўнымі службамі ўнутраных спраў. У выпадку ўстанаўлення асобы якая здзесніла злачынства, вам будзе паведамлена дадаткова”.

kasinerau-adkaz-kryminalka

Крымінальная справа па факце нанясення Вячаславу Касінераву цялесных пашкоджанняў пры жорсткім затрыманні супрацоўнікамі спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС (САХР) была ўзбуджаная яшчэ напрыканцы лістапада 2015 года. З таго часу папярэдняе расследаванне некалькі разоў прыпынялася Следчым камітэтам. Следчыя сцвярджаюць, што вінаватых у збіцці актывіста яны ўстанавіць ня могуць. Альбо не жадаюць, робячы пры гэтым выгляд, што старанна праводзяць расследаванне ў рамках крымінальнай справы?

Чытайце па тэме:  В Москве корреспондента НТВ ударили в прямом эфире (видео)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.