Супрацоўнікі Следчага камітэту правялі ператрус у кватэры беларускага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Забралі кампутар і карту памяці.

Фота svaboda.org

 

Месяц таму Аляксандр Сдвіжкоў вярнуўся з Масквы і паведаміў у міліцыю пра таямнічае знікненне сваёй маці. Па факце знікнення была распачата крымінальная справа, а самога Сдвіжкова дапытвалі ў якасці сведкі.

— І вось нядаўна да мяне звярнуліся следчыя з прапановай прайсці апытанне на дэтэктары хлусні. Я гэта апытанне прайшоў. А праз колькі дзён дадому прыязджае следчая група і праводзіць ператрус, забіраюць кампутар і карту памяці. Следчыя заявілі, што на кампутары можа быць інфармацыя, датычная да знікнення маёй маці, — расказаў Аляксандр Сдвіжкоў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Сам журналіст мяркуе, што ператрус прайшоў пасля таго, як следчыя даведаліся пра прафесійную дзейнасць Сдвіжкова і колішнюю гучную палітычную справу.

***

У 2008 годзе Аляксандра Сдвіжкова абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 130 ч 2. КК «Распальванне рэлігійнай варажнечы». Справа ў тым, што Здзвіжкоў на той час працаваў выпускаючым рэдактарам у газеце “Згода” і перадрукаваў карыкатуры на прарока Мухамеда з дацкай прэсы. Больш за год журналіст хаваўся ў расійскім манастыры, але вярнуўся на радзіму.

У выніку Аляксандр Сдвіжкоў быў асуджаны да тэрміну на 3 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней прысуд замянілі на тры месяцы зняволення, спаслаўшыся на ўзрост маці журналіста.

Варта адзначыць, што тыя дацкія карыкатуры былі надрукаваныя ў газетах 56 краін, у тым ліку мусульманскіх, але ніхто да Сдвіжкова ў турму за гэтага не трапляў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...