Сваякі памёрлага ў Жодзінскай турме №8 Алега Багданава практычна 8 месяцаў дамагаліся ўзбуджэння крымінальнай справы па факце неналежнага выканання медыцынскімі работнікамі турмы сваіх прафесійных абавязкаў. Да гэтага Жодзінскі гарадзкі аддзел СК тройчы прымаў рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Партрэт Алега Багданава на стале маці. Фота “Нашай нівы”.

І вось 12 мая 2017 года Упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці вынесла пастанову аб… спыненні папярэдняга расследаванне па справе з фармулёўкай: «у сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 ст.162 КК», паведамляе ПЦ “Вясна”.

Маці памёрлага, Марына Георгіеўна Багданава, азнаёміўшыся з пастановай аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, у якой на 50 старонках абгрунтоўваецца адсутнасць складу злачынства ў дзеяннях службовых асоб СІЗА №1 і Турмы №8, так і не змагла знайсці адказу на галоўнае пытанне: чаму памёр яе сын?

Вось, напрыклад, з пастановы вынікае, што ў дзеяннях медработнікаў турмы №8 пры аказанні меддапамогі сыну адсутнічае склад злачынства па арт.162 КК. Пры гэтым неаднаразова адзначаецца, што медычнымі работнікамі і персаналам турмы былі дапушчаныя недахопы ў абследаванні і лячэнні Багданава, але яны не знаходзяцца ў прычыннай сувязі з яго смерцю.

У матэрыялах праверкі следчых некалькі разоў гучаць паказанні медыкаў: “скаргаў на стан здароўя не выказваў, указваў на болі злева, у вобласці сэрца, перабоі рытму”. Дык гэта хіба не скаргі, асабліва для чалавека, у якога мелася прыроджаная паталогія сэрца: спалучаны парок аартальнага клапана і анеўрызма ўзыходзячага аддзела аорты? Прычым турэмныя медыкі ведалі, што Багданаў перанёс складаную аперацыю на сэрцы.

Алег Багданаў неаднойчы пісаў у лістах да маці аб тым, што стан ягонага здароўя пагаршаецца.

Яшчэ знаходзячыся ў СІЗА №1 на Валадарцы Алег Багданаў 6 студзеня піша заяву на імя суддзі Ленінскага раёна Мінска Д. Астапенкі, якую прасіў далучыць да матэрыялаў крымінальнай справы:

Чытайце па тэме:  В Жодино задержали 50-летнего эксгибициониста

“У апошні час я вельмі дрэнна сябе адчуваю, медыцынская дапамога не аказваецца, дактары, фельчары і іншыя работнікі пад усемагчымымі нагодамі адмаўляюцца аказваць якую-небудзь дапамогу. Дабіцца “праўды” я не магу, я ўжо звяртаўся з пісьмовымі і вуснымі заявамі да начальніка СТ-8, начальніка медсанчасткі, але аніякіх дзеянняў з іх боку не было, акрамя напісання рапартаў за ляжанне на ложку.

Мае довады аб дрэнным самаадчуванні лічаць за сімуляцыю. Бачачы ўсю абсурднасць і бязвыхаднасць дадзенай сітуацыі, я вымушаны пакінуць завяшчанне і выказаць апошнюю волю”.

Далей – вытрымка з апошняга ліста памёрлага на волю, ужо з медчасткі Жодзінскай турмы:

«Бальніцы тут — гэта былыя карцары, знаходзяцца ў падвале. Камеры 3 на 2,5 метры, сядзяць ад 5 да 11 чалавек на тры ложкі. Днём ляжаць на ложку нельга, толькі сядзець. Падлога, сцены і столь бетонныя. Лячэння ніякага няма. Прашу ахоўнікаў выклікаць доктара — яны не выклікаюць».

За здароўем сачу, але часам робіцца дрэнна, здараюцца нейкія прыступы, я губляю прытомнасць, а на ложак класціся не дазваляюць — пішуць рапарты. А ў мяне ўжо чатыры заўвагі за тое, што ляжаў удзень на ложку. Хутка павядуць на карцар».

Следчыя, якія не змаглі (ці не захацелі) знайсці вінаватых у смерці вязня, тым не меней вымушана канстатуюць, што “Багданаў А.В. ня быў пастаўлены на дыспансерны ўлік, ня быў складзены індывідуальны план лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў у дачыненні да яго, паколькі гэта нічым не рэгламентавана”.

І далей: “Заводзіць карты дыспансернага назірання на следча-арыштаваных няма фізічных магчымасцяў з-за іх вялікай цякучасці, вялікай колькасці зняволеных на аднаго лекара і адсутнасцю медыцынскай сястры”.

Між тым, аб’ектыўных дадзеных пра тое, што медыкі не аказвалі яму належнага лячэння і не давалі патрэбных лекаў, аб супрацьпраўным пазбаўленні яго жыцця іншымі асобамі следства таксама не знайшло.

Чытайце па тэме:  Полиция Вильнюса просит помощи в опознании человека, бросившего петарду на территорию посольства Беларуси

Важным падаецца таксама, як паміраў Багданаў, хто і якім чынам праводзіў рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Вечарам 28 студзеня 2016 года Алега Багданава за парушэнні правілаў унутранага распарадку (нібыта пасля адбою ён гуляў у шашкі і гучна размаўляў) у медчастцы перавялі з камеры 97 у адзіночную камеру 107, а па-просту – у карцэр.

На наступны дзень, 29 студзеня Багданаў пасля пад’ёму ў 6 раніцы па камандзе выйшаў на калідор з матрасам. Кантралёр пагаршэння здароўя не заўважыў. Вядома, што праз паўгадзіны Алег адмовіўся ад сняданка, але гэта не насцярожыла кантралёра. Праз некаторы час кантралёр ў вочка камеры заўважыла яго седзячым на падлозе. Ён яшчэ нешта мармытаў. Кантралёр праінфармавала дзяжурнага, затым тэлефанавалі начальству, і толькі потым адчынілі камеру. Нарэшце быў выкліканы фельчар, пачаліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, да якіх праз паўгадзіны далучыліся і ўрачы хуткай дапамогі. Але было позна: не дапамаглі ні штучнае дыханне, ні ўвядзенне адрэналіна з атрапінам, і ў 7 гадзін 40 хвілін была канстатавана смерць.

Маці Алега дагэтуль не можа зразумець, як магло стацца, што сын мог памерці ў медчастцы — няўжо побач не было ні медыцынскага персаналу, ні кантралёраў-ахоўнікаў? Яны ж павінны пастаянна назіраць за камерамі. Чаму гэтага не здарылася? Чаму сына разам з фельчарам ратавалі і іншыя зняволеныя? І чаму ёй паведамілі пра смерць сына толькі напрыканцы наступнага дня?

Марына Георгіеўна Багданава.

Марыя Багданава прадаставіла праваабаронцам “Вясны” відэазапіс з камер назірання турмы, на якім бачныя хаатычныя дзеянні разгубленых кантралёраў, фельчара і старонніх асоб у камеры № 107 пад час правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

У паказаннях сведкаў адзначана, што пад час рэанімацыйных мерапрыемстваў “нехта з работнікаў накіраваўся за мяшком Амбу (для вентыляцыі лёгкіх) і прынёс яго прыкладна праз 2 хвіліны, але мяшок быў без маскі. Маску прынеслі прыкладна яшчэ праз 2 хвіліны і вентыляцыю лёгкіх сталі ўжо рабіць пры дапамозе мяшка Амбу”.

Чытайце па тэме:  В Жодино на Аллее фонарей появились новые интересные объекты. (Фото)

Следчыя пры гэтым прызнаюць, што “правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў у тых умовах было абцяжарана, паколькі там было мала месца, было дрэннае асвятленне і адсутнічала неабходнае рэанімацыйнае абсталяванне”.

“Але ці можна было хворага інваліда змяшчаць у у адзіночную камеру, саджаць хворага ў «стакан»? – задаецца пытаннем Марыя Багданава, – а следчыя пры гэтым нічога супрацьпраўнага не знаходзяць”.
Застаецца дадаць, што некаторыя апытаныя ў ходзе расследавання медыцынскія работнікі, якія павінны былі сачыць за здароўем хворага Багданава, часова выконвалі свае прафесійныя абавязкі, нехта на гэты час звольніўся зусім, і на момант правядзення раследвання не памятаюць многіх акалічнасцяў звароту да іх Алега Багданава і асаблівасцяў лячэння.

Але нават тое, што зафіксавана ў журналах агляду і прызначэнні працэдур, на думку Марыі Багданавай, таксама пакідае шмат пытанняў.

Так, за ўвесь час знаходжання ў зняволенні урач-тэрапеўт Л. Карніенка толькі двойчы рабіла агляд хворага Багданава. Дактары сведчаць, што перыядычна, кожныя 2 тыдні бралі аналіз крыві для кантролю МНА (кантроль вязкасці крыві для перадухілення ўтварэння тромбаў). Маці дакладна палічыла, што такія аналізы рабіліся ўсяго толькі 5 разоў.

Следчыя, праўда, прызналі факт такіх парушэнняў.

“Лекарам-тэрапеўтам не была арганізавана кансультацыя ўрача-кардыёлага, кантроль МНА ажыццяўляўся не ў поўнай адпаведнасці з інструкцыяй № 086-1006… У пацыента не было устойліва дасягнута мэтавае значэнне МНА для прафілактыкі тромбаэмбалічных ускладненняў, што патрабавала карэкцыі дозы “Варфарыну” і больш частага (не радзей 1 разу ў тыдзень) вызначэння значэння МНА.”
Там не меней, у сувязі з адсутнасцю ў дзеянні медыцынскіх работнікаў складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 ст.162 КК следчыя вынослі пастанову аб спыненні папярэдняга расследаванне па гэтай крымінальнай справе. Вінаватых, як бачна, не знайшлося.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.