The New York Times уключыў спектакль Беларускага Свабоднага тэатра Burning Doors ў дзясятку лепшых у 2017 годзе.

Спектакль Burning Doors, Sara Krulwich/The New York Times

 

Спектакль Свабоднага тэатра Burning Doors уключаны ў спіс 10 лепшых спектакляў года, паказаных на вядучых пляцоўках Нью-Ёрка. Такі спіс The New York Times складае штогод. Акурат сёння абвешчана дзясятка лепшых спектакляў. Апрача беларускага Burning Doors, у спіс трапіў яшчэ усяго адзін створаны па-за межамі ЗША спектакль – берлінскага тэатра Шаўбюнэ “Рышард III” (‘RICHARD III’) у пастаноўцы Томаса Астэрмаера (Thomas Ostermeier).

Беларуская праўда шчыра віншуе калектыў і кіраўніцтва Беларускага Свабоднага тэатра, усіх беларусаў, якія сочаць за творчасцю гэтага фантастычнага калектыву і святкуюць гэтую перамогу разам з беларускім тэатральным флагманам.

Напачатку лістапада Беларускі Свабодны тэатр паказаў у Беларускім Доме ў Варшаве спектакль «Быў у пана верабейка гаварушчы», які атрымаў шырокі розгалас.

Беларуская праўда

Чытайце па тэме:  Спектакль-застолле: пра рэпрэсіі, вайну, тэррор... «Быў у пана верабейка гаварушчы» ў Варшаве

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.