Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для абвінавачаных па “справе Коржыча” сяржантаў рэальныя тэрміны: 9 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму для Бараноўскага, 7 — для Вяжэвіча і 6 — для Скуратовіча, паведамляе Еўрарадыё.

Абвінавачаныя сержанты. Фота Еўрарадыё

 

Абвінавачаныя, калі пачулі тэрміны, схапіліся за галаву.

— Вы, хлопчыкі, колькі вам не прысудзяць, усё адно выйдзеце, і вашы мамы вас любяць. У вас будуць дзеці і сем’і. Вы здзейснілі вялікую памылку, — рэагуе Святлана Коржыч на словы пракурора.

19 кастрычніка будзе абвешчаны прысуд камандзірам Аляксандра Коржыча — Артуру Вірбалу і Паўлу Сукавенку. Іх абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай. Раней дзяржаўны абвінаваўца Вадзім Лалуа запрасіў для прапаршчыка Вірбала чатыры, і старэйшага лейтэнанта Сукавенкі шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: