У Ленінскім судзе Магілёва пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць праваабронцы Андрэя Бандарэнкі. Яго вінавацяць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы «Турма № 4». Калі яго прызнаюць вінаватым, то яму пагражае да двух гадоў зняволення.

Андрэй Бандарэнка, svaboda.org

Андрэй Бандарэнка, svaboda.org

Справа адпраўленая на дапрацоўку. Калі будзе наступнае паседжанне, невядома, паведамляе Радыё Свабода.

Бандарэнка ўтрымліваецца ў зняволенні ва ўмовах турэмнага рэжыму. 31 сакавіка сканчаецца тэрмін пакарання паводле выраку Кастрычніцкага раённага суду Мінска, які пакараў Бандарэнку 4 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней у выніку амністыі пакаранне было скарочанае на год.

У Магілёўскай турме № 4 Бандарэнка лічыцца злосным парушальнікам рэжыму і знаходзіцца на прафілактычным уліку як здольны да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў турмы і захопу закладнікаў. На заяву Бандарэнкі з меркаванняў уласнай бяспекі ён утрымліваецца ў адзіночнай камеры. З выгляду моцна схуднелы.

На пачатку суду журналістам дазволілі сфатаграфаваць асуджанага. Суддзя на пасяджэньні не задаволіла хадайніцтва Бандарэнкі, каб на пасяджэньні вялася фота- і відэаздымка.

Чытайце па тэме:  Озвучен приговор по делу о SMS-минере минского метро: 9 лет колонии усиленного режима

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.