На запыт «Белсату» генеральны дырэктар стадыёну Васіль Аляксеенка паведаміў пра даты, калі месца будзе гатовае да правядзення масавых імпрэзаў.

Мінск, 25 сакавіка 2018 года. Стагоддзе БНР. REUTERS/Vasily Fedosenko

 

25 лютага адміністрацыя «Дынама» у адказе на запыт нашага каналу паведаміла, што стадыён будзе гатовы да правядзення канцэртаў і іншых імпрэзаў толькі пасля тэставання абароннага пакрыцця футбольнага газону.

Паводле кіраўніцтва ўстановы, на стадыёне цяпер няма пакрыцця травянога газону. Яго трэба набыць і пратэставаць – у «выпадку своечасовай пастаўкі» гэта супадзе па часе з датай правядзення святочнага канцэрту да Дня Волі.

«Гатовасць стадыёну «Дынама» да правядзення імпрэзаў […] адбудзецца не раней за красавік», – гаворыцца ў паведамленні.

Заяўку гарадскім уладам на правядзенне святочнага канцэрту 24 сакавіка на стадыёне «Дынама» падала культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба».

«Згодна з заканадаўствам, заяўку аб правядзенні масавага мерапрыемства мы падавалі ў Менгарвыканкам і чакаем ад яго афіцыйнага адказу», – кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Павел Белавус.

Праз краўдфандынг у «Фэйсбуку» на святкаванне Дня Волі сабралі ўжо больш за 15 тысячаў рублёў. Грошы паступаюць у агульны фонд «Дня Волі» і будуць выкарыстаныя на розныя мэты: інфармацыйная кампанія (ролікі, налепкі, улёткі, плакаты, актыўнасці ў сацсетках), мерапрыемствы (як малыя, так і вялікія ў Менску ды іншых гарадах.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...