У амбасадзе Польшчы патлумачылі, што спыненне выдачы з 2 студзеня 2019 года візы тыпу С носіць тэхнічны характар, паведамляе Белсат.

up-study.net

 

Паводле першага дарадцы амбасады Марціна Вайцехоўскага, цяпер заяўнікі на візу мусяць прыкладаць пацверджанне рэзервацыі жытла або дамову арэнды памяшкання.

«Змены, якія ўводзяцца з 2 студзеня 2019 года, носяць чыста тэхнічны характар. Іх мэта – яшчэ большая адкрытасць патрэбам грамадзянаў Беларусі, якія ўязджаюць у Польшчу, а таксама ўязджаюць праз Польшчу ў іншыя краіны – чальцы Шэнгенскага пагаднення. Грамадзянам Беларусі, якія падаюць дакументы на атрыманне візы, гэтыя змены не створаць нязручнасцяў», – паведаміў дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцехоўскі.

Шматразовую візу «на закупы» маглі даваць адразу на некалькі гадоў. Яна дзеяла як шэнгенская – то бок, з ёй можна было выязджаць у іншыя краіны Еўразвязу з турыстычнымі мэтамі.

Тыпы візаў можна паглядзець тут. 27 снежня ў польскім візавым цэнтры belsat.eu распавялі, што акрамя знікнення візы «на закупы», абновіцца і спіс неабходных дакументаў. За інфармацыяй раюць звяртацца на інфалінію.

Летась польскія консульствы выдалі беларусам ажно 418 тысячаў шэнгенскіх візаў, прычым 53 тысячы – працоўныя. Консульскія ўстановы Польшчы ў Беларусі выдаюць амаль палову ўсіх шэнгенскіх візаў у нашай краіне.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...