Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту на прадпрыемстве “Брэстбытхім”.

112.by

Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, сёння, каля 8.45 падчас вытворчасці мыйнага сродку для ачысткі даільных сістэмаў у рэактары ёмістасцю 5 м.куб адбылася хімічная рэакцыя з выдзяленнем пароў (у агрэгаце была артафосфарная кіслата, азотная кіслата і вада). Імаверна, што гэта здарылася праз парушэнне тэхналагічнага працэсу.

У 9.06 у МНС паступіла паведамленне пра магчымае здарэнне — супрацоўнікі сказалі, што адчуваюць пах хлору. Як высветлілася пасля, гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў гіпахларыту натрыя ў цэху, дзе адбылося здарэнне, была перавышаная ў 4,5 раза. Па-за цэхам і на адлегласці ў радыусе 30 метраў паказнікі былі ў норме.

Да прыбыцця выратавальнікаў у цэху было трое супрацоўнікаў, якія эвакуяваліся самастойна і не пацярпелі. Усяго было эвакуявана 46 работнікаў. Тэхналагічны працэс давялося прыпыніць. Пацярпеў толькі слесар-рамонтнік, які надыхаўся парамі хімічных рэчываў. 63-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю, яго стан блізкі да здавальняючага.

Выратавальнікі збілі пары хімічнага рэчыва вадой. У 10.03 уцечку хімікатаў лакалізавалі, а ў 12.08 наступствы аварыі былі ліквідаваныя. Эвакуацыя жыхароў бліжэйшых дамоў не праводзілася. Работнікі прадпрыемства вярнуліся на свае працоўныя месцы.

На “Брэстбытхім” выехаў таксама Следчы камітэт, які праводзіці праверку па факце здарэння.

Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: