1 ліпеня старшынства ў Еўразвязе на найбліжэйшыя паўгода перайшло ад Мальты да Эстоніі.

 

Сваёй галоўнай задачай у якасці старшыні Савета ЕЗ Эстонія лічыць садзейнічанне прыняццю агульных рашэнняў з улікам інтарэсаў усіх краін — членаў Еўразвязу. Эстонія вылучае чатыры прыярытэты: Еўропа з адкрытай і інавацыйнай эканомікай; бяспечная і абароненая Еўропа; лічбавая Еўропа і абмен звесткамі; устойлівае развіццё Еўропы. „У якасці старшыні для нас важна выслухаць меркаванні розных зацікаўленых груп. У выпадку кожнай новай ініцыятывы варта прадумаць, як зрабіць жыццё прадпрымальнікаў і простых жыхароў лягчэйшым, скараціць бюракратыю, выкарыстоўваючы як мага больш электронных рашэнняў”, — адзначаецца на сайце eesistumine.ee, прысвечаным эстонскаму старшынству ў ЕЗ. На перыяд старшынства Эстоніі прыпадае правядзенне саміту Усходняга партнёрства — ён адбудзецца 25 лістапада ў Бруселі. „Свет і дабрабыт людзей у нашым найбліжэйшым атачэнні адпавядае інтарэсам Еўрапейскага саюза, — заявіў прэм’ер-міністр Эстоніі Юры Ратас, выступаючы ў парламенце краіны з прамовай аб старшынстве Эстоніі ў ЕЗ. — Усходняе партнёрства важнае для нас. Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Беларусь і Грузія павінны адчуваць усебаковую падтрымку саюза. На саміце Усходняга партнёрства трэба прапанаваць адчувальныя вынікі партнёрскім краінам, іх грамадзянам і прадпрыемствам”. 8 чэрвеня намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук сустрэўся ў Мінску з кіраўніком камісіі па пытаннях нацыянальнай абароны парламента Эстоніі Ханесам Ханса. Пірштук пажадаў паспяховага старшынства Эстоніі ў ЕЗ, а таксама заявіў: „Мы не ўтойваем, што не толькі дэкларуем, але і робім намаганні для актывізацыі нашых адносін з ЕЗ”. Перад Беларуссю, адзначыў Пірштук, пастаўленая задача дыверсіфікацыі рынкаў. „Да канца 2020 года мы павінны 30% экспарту мець у краінах Еўразвяза — гэта вельмі складаная задача. Адным словам, мы адкрытыя, гатовыя абмяркоўваць любыя агульныя падыходы, ад якіх была б сумесная карысць”, — сказаў беларускі парламентарый.

Чытайце па тэме:  Сегодня в Эстонии в честь Дня восстановления независимости будут вывешены государственные флаги

РАЦЫЯ


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.