25 сакавіка Міколу Статкевіча затрымалі аб 11 гадзіне пры выхадзе са свайго дома ў Лошыцы. Адвезлі спачатку ў Ленінскае РУУС, а потым у турму на Акрэсціна, дзе палітыка пратрымалі 8 гадзін, а ўвечары нечакана вызвалілі разам з Уладзімерам Някляевым, Вячаславам Сіўчыкам, Максімам Вінярскім, Яўгенам Афнагелем, Леанідам Кулаковым, паведамляе “Радыё Свабода“.

Мікола Статкевіч ля турмы на Акрэсціна (архіўнае фота “Радыё Свабода”)

 

Да 25 сакавіка палітык Мікола Статкевіч 8 дзён не выходзіў з хаты, бо цэлы квартал быў заблакаваны міліцэйскімі машынамі. Двойчы міліцыянты грукалі ў брамку, але ніхто не выходзіў, а ўрывацца ў хату яны не адважыліся.

Палітык спадзяваўся на незалежных журналістаў, напісаў у «Фэйсбуку», каб яго суправадзілі раніцай 25 сакавіка да плошчы Якуба Коласа. Але не ўсе змаглі дабрацца: раніцай быў заблакаваны не толькі квартал, дзе жыве Статкевіч, але і ўезд з вуліцы Маякоўскага на вуліцу Чыжэўскіх.

«Калі мяне везлі ў пастарунак, я бачыў, што на павароце з Маякоўскага на Чыжэўскіх павесілі „цагліну“, а гэта вуліца даволі ажыўленая, па ёй ходзіць цывільны транспарт. Да майго дома здолелі даехаць нейкім чынам журналісты „Еўраньюс“ і журналіста „Белсату“ нехта давёў літаральна „агародамі“. Калі я выйшаў з дому, выезд з варотаў быў заблакаваны міліцэйскай машынай, я спрабаваў трапіць у таксоўку да „Еўраньюс“. Мяне затрымалі. Жонка паднесла падрыхтаваныя для турмы рэчы, я пачаў крычаць, каб яна ішла назад, але яе таксама прымусілі сесці ў машыну», — расказаў Мікола Статкевіч.

Чытайце па тэме:  Мікола Статкевіч затрыманы ў Менску напярэдадні несанкцыянаванай акцыі

Прывезлі іх у Ленінскае РУУС, патлумачылі, што ён не адседзеў тэрмін 10 сутак, які яму прысудзіў суд Маскоўскага раёну яшчэ ў кастрычніку — «за несанкцыянаваны пікет каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў выглядзе інтэрв’ю „Белсату“».

Марыну Адамовіч адпусцілі, калі яна пачала здымаць на тэлефон. На акцыю на плошчу Якуба Коласа Марына спазнілася, бо ў ейнай машыне нажом былі парэзаныя шыны. Тое самае адбылося і з машынай «Опель» 2002 году, якая належыць бацьку Статкевіча. Колы настолькі сапсаваныя, што аднаўленню не падлягаюць.

Ну а Статкевіча з міліцыі Ленінскага раёну павезлі ў турму на Акрэсціна.

«Пасадзілі мяне ў камеру са „стукачом“. 8 гадзін я адседзеў там, а потым кажуць: „З рэчамі на выхад. Падумаў, што вызваляюць камеру для арыштаваных пасля акцыі. Калі я выйшаў, убачыў Кулакова, Вінярскага ды іншых. Атрымліваецца, што я адседзеў 8 гадзін з 10 сутак.

Я ўчыніў скандал: маўляў, мне трэба адбыць 240 гадзін, калі я буду адседжваць па 8 гадзін, мяне будуць 30 разоў арыштоўваць?“ Там усе пратэставалі — „Дайце нам даседзець“. Таму, шчыра кажучы, не радуе гэтае вызваленне нікога з нас».

Статкевіч кажа, што цяпер яму давядзецца жыць у напружанні ўвесь час, бо ў любы момант могуць зноў забраць. Да таго ж на Статкевіча складзены пратакол за заклікі выйсці на акцыю 25 сакавіка.

Чытайце па тэме:  Лукашенко умножил свой рейтинг на два
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: