Марш рушыў у бок плошчы Незалежнасці, мітынгоўцы ідуць па ходніках, на дарогу не выходзяць. Перад калонай ідуць праваабаронцы-назіральнікі.

Мітынг быў кароткім — выступілі толькі Мікола Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык.

На Кастрычніцкай плошчы каля 200 актывістаў. Мікалай Статкевіч ладзіць шэсце ў бок да плошчы Незалежнасці. Разам з тым на будучыню ён заклікае перанесці пратэсты са сталіцу ў рэгіёны.

Лідар «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч прызначыў на 14-ю гадзіну 21 кастрычніка акцыю пратэсту на менскай Кастрычніцкай плошчы. Акцыя не санкцыянаваная ўладамі, але Статкевіч загадзя папярэдзіў улады аб яе правядзенні. Патрабаванні, што плануецца высоўваць на маршы — скасаванне «дэкрэту аб дармаедах», падвышэнне заробкаў і пенсіяў, змаганне з дзедаўшчынай і гвалтам у войску. На першы «Марш абураных беларусаў» 17 лютага Беларускі нацыянальны кангрэс вывеў на вуліцы сталіцы каля 3000 чалавек.

Чытайце па тэме:  Спектакль незалежнага тэатру забараняюць, бо на прэм’еру прыйшлі Някляеў і Статкевіч
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: