Знайшоўся страўс, які ўцёк з вальера пад Асіповічамі. Экзатычная птушка жыла на падворку “Птушыны двор” у вёсцы Маісеевічы і належала прадпрыемству “Ахова прыроды”. Супрацоўнікі прадпрыемства лекуюць параненых птушак, а страўса набылі, каб акупіць утрыманне іншых гадаванцаў, паведамляе Еўрарадыё.

Страўс (а дакладней, эму) здолеў пераскочыць праз агароджу вальера, якая была ў яго рост, а затым збегчы. Эму ўмее бегаць з хуткасцю да 50 кіламетраў за гадзіну.

Знайшлі яго ў суботу ў лесе, каля 8-й раніцы. Людзі, якія пабачылі на волі рэдкую для Беларусі птушку, скантактаваліся з яго гаспадарамі. А ў нядзелю страўс сам выйшаў да людзей, бо прызвычаіўся атрымліваць ежу і пітво ад іх. Пра гэта распавяла Еўрарадыё дырэктарка ЧПУ “Ахова прыроды” Жанна Сашчэнка.

Сёння раніцай супрацоўнікі арганізацыі выехалі на месца і з дапамогай відавочцаў злавілі эму і даставілі яго дадому. Страўс не атрымаў ніякіх пашкоджанняў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: