Студэнт Акадэміі музыкі Кастусь Ахроменка сцвярджае, што яго да непрытомнасці збілі яшчэ 20 снежня. Але расказаць пра выпадак ён наважыўся толькі пасля таго як СМІ надалі публічнасці факту збіцця трох хлопцаў, у тым ліку аднаго журналіста, у судзе Фрунзенскага раёна сталіцы.

achromienka_kastus-1mwb0

У Ахроменкі зламаная нага і гематомы на ўсіх целе.

Што здарылася з Кастусём Ахроменкам? Глядзіце на відэа.

21-гадовы Ахроменка вучыцца ў Акадэміі музыкі па класе валторне. Акрамя таго, ён іграе ў гурце «Дзеці падзямелля».

У дзень здарэння ён з сябрам сядзеў у кафетэрыі на вакзале, расказвае ён. Падчас праверкі дакументаў амапавец стаў зневажаць беларускую мову, на якой гаварыў хлопец.

Студэнт апынуўся ў пастарунку, дзе абразы нацыянальнага характару працягваліся. «Свой белорусскій можешь в жопу засунуть», — сказаў яму адзін з міліцыянтаў. Абражаны, хлопец плюнуў яму ў твар.

Пасля гэтага, як кажа Ахроменка, яго кінулі тварам на падлогу і пачалі збіваць, пакуль ён не страціў прытомнасць.

«Па выніку ў мяне зламаныя нос, нага і гематомы па ўсім целе», — кажа Ахроменка.

Ахроменка падаў заяву аб здарэнні ў Следчы камітэт і зняў пабоі, але не спадзяецца, што ягоную заяву справядліва разгледзяць.

Наша ніва

Чытайце па тэме:  Русофил Юрий Павловец задержан по делу о разжигании межнациональной розни
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: