Сёння суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне па скарзе адвакаткі Ганны Бахціной, якую Мінюст нядаўна пазбавіў ліцэнзіі. У задавальненні скаргі cуддзя Арцём Русак адмовіў. Ці будзе яна абскарджаваць гэтае рашэнне далей  – Бахціна пакуль яшчэ не вырашыла, час на гэта яшчэ ёсць, паведамляе “Вясна“.

Пастанова аб пазбаўленні Бахціной ліцэнзіі была вынесеная Міністэрствам юстыцыі 14 верасня на падставе рашэння кваліфікацыйнай камісіі. Але пры гэтым, на думку Бахціной, мелі месца парушэнні пры правядзенні атэстацыі, а пазачарговая атэстацыя была праведзена няправільна, таму і рашэнне было прынятае неабаснавана.

30 кастрычніка, пад час разгляду скаргі Ганна Бахціна падрабязна давяла суду, што менавіта паслужыла падставай дл прыняцця рашэння каваліфікацыйнай камісіяй аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі. Ад гэтым напісала ў фэйсбуку праваабаронца Эніра Браніцкая, якая прысутнічала на судовым паседжанні ўчора.

Бахціна дакладна расклала, што на падставе 2-х парушэнняў па справаводству (афармленне дагавора з кліентам) і таго, што яна не адказала на юрыдычнае пытанне камісіі, яе пазбаўляюць ліцэнзіі і кажуць, што гэта падставы таго, што яна не можа прафесійна выконваць свае абавязкі. І зроблена гэта было Мінюстам без законных падстаў і ўсялякай публічнай матывацыі. Ганна Віктараўна гучна і выразна агучыла, што гэта робіцца па палітычных матывах з-за таго, што яна ўдзельнічае ў абароне па справе “Белага Легіёну”, што праверкі пачаліся з Магілёўскай калегіі вясной (з-за тых хто абараняў людзей у Бабруйску і Асіповічах) і скончыліся ў Мінску. Дзяржаве патрэбныя паслухмяныя адвакаты … У зале было 3-е яе калегаў па цэху, няма салідарнасці. Што мяне хвалюе больш за ўсё ….

Пад час аднаго з судовых паседжанняў таксама высветлілася, што яшчэ 19 кастрычніка, не чакаючы завяршэння суду, Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Мінюста выключыў Ганну Бахціну з сябраў калегіі. Рашэнне ўступіла ў сілу 26 кастрычніка.

Чытайце па тэме:  Адвокат: СМИ поспешили с признанием вины Савченко

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.