Суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна прысудзіў актывісту Рыгору Грыку штраф у памеры 50 базавых велічынь за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета другі раз за год.

Рыгор Гhык, svaboda.org

Рыгор Гhык, svaboda.org

“Я не атрымліваў позвы ў суд і з’ехаў з краіны ў пошуках працы”, – паведаміў Рыгор Грык.

Суддзя Аксана Копач ўзяла пад увагу сведчанні міліцыянтаў і супрацоўніцы ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.

“Ніхто з іх да мяне не падыходзіў. Першыя вялі відэаздымку, другая толькі магчыма бачыла мяне на месцы пікету, – адзначае актывіст. – Да мяне падыходзілі толькі два міліцыянты з ППС, яны не знайшлі парушэнняў і адышлі. Чамусьці іх не запрасілі на суд. Без мяне суд увогуле не павінен быў пачынацца”.

Рыгор Грык абскардзіў судовае рашэнне ў Брэсцкі абласны суд.

 

Чытайце па тэме:  В Борисове судят фанатов с "Пагоняй": трое фанатов оштрафованы на 10 базовых величин каждый (обновляется)
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: