У Маладзечне працягваецца судовае пасяджэнне над настаўніцамі сярэдняй школы №11 за смерць 13-гадовай васьмікласніцы, якая загінула падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам.

Іна Драпеза ў цэнтры. Фота tut.by.

Сёння выслухалі паказанні сведак, паведамляе Рэгіянальная газета.

Да перапынку выслухалі начальніка Мала­дзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзяніса Томашава, настаўніка фізкультуры Палачанскай школы Аляксея Шлойду, дырэктар 11 школы Аляксандра Люльковіча; Галіну Пішчык, якая на момант трагедыі займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце школы №11, Дзяніса Курца, які быў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце школы №11.

І падумаць не магла, што накіруюць васьмікласнікаў

Пасля перапынку выклікалі начальніцу аддзела адукацыі, спорту і турызму Іну Драпезу.

– У верасні на пасяджэнні райвыканкама нам сказалі, што трэба дапамагчы сабраць бульбу, – расказала Іна Феліксаўна. – Мы напісалі ліст у школу. Меркавалі, што будуць у асноўным дарослыя, але планавалі і дзяцей дзясятых класаў, калі не набяруць патрэбную колькасць дарослых.

Ліст рыхтавалі супрацоўнікі аддзела, якія адказваюць за сяльгаспрацы.

Начальніца аддзела адукацыі, спорту і турызму адзначыла, што і падумаць не магла, што накіруюць вучняў восьмага класа, дамову з прадпрыемствам “Усход-Агра” не заключалі, бо было мала часу.

Інна Феліксаўна адзначыла, што бяспеку павінна была забяспечыць сяльгасгаспадарка, а інструктажы аддзел адукацыі, спорту і турызму праводзіць амаль штодзённа, бо дзеці часта ездзяць на спаборніцтвы, масавыя мерапрыемствы.

Чытайце па тэме:  Беларускі медык загінуў у вайне на Данбасе. Дома ў яго засталіся 4 дзяцей

“Ні ў якой інструкцыі не прапішаш усіх жыццёвых выпадкаў”

– Настаўнікі павінны былі суправаджаць дзяцей, – сказала начальніца. – Ні ў якой інструкцыі не прапішаш усіх жыццёвых выпадкаў, ёсць толькі агульны парадак. Напісана, што педагог адказвае за жыццё і здароўе дзіцяці, аднак не напісана, як гэта канкрэтна рабіць. Гэтыя навыкі прыходзяць з досведам.

Пасля трагедыі настаўнікі атрымалі выгавары, звольнены былі намеснікі.

Калі абаронца спытаўся, ці быў час для арганізацыі дзясятых класаў на працу. Іна Драпеза патлумачыла, што школа павінна была ведаць у аўторак.

На што настаўнікі пачалі абурацца: “Загад прыйшоў толькі ў сераду, а ехаць трэба было ў чацвер”.

– Яны маглі не накіроўваць дзяцей, а накіраваць дарослых работнікаў, – патлумачыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму.

На пытанні, ці можна разглядаць сяльгасработы ў рамках акцыі і ці законна даручаць настаўнікам суправаджаць 13-гадовых дзяцей на поле, Іна Драпеза адказала, што лепш заключыць дамову і што незаконна даручаць дзяцей настаўнікам.

Суддзя папрасіў сфармуляваць, як трэба было правільна накіраваць дзяцей на бульбу.

– Напісаць загад, дзе прапісана, хто праводзіць інструктаж з дзецьмі і педагогамі, – фармулюе Іна Драпеза. – За інструктаж трэба распісацца. Павінна быць пісьмовая згода бацькоў, альбо настаўнікі павінны пагаварыць з кожным з бацькоў. Трэба браць дзяцей з першай і другой групамі здароўя. Педагогі ў сваю чаргу павінны праверыць дзяцей па спісе, забяспечыць пасадку і высадку, быць з дзецьмі падчас працы. За транспарт павінна адказваць гаспадарка.
Інна Феліксаўна адзначыла, што Мінаблвыканкам забараніў далучаць дзяцей да сяльгаспрац, цяпер дзеці нават у суботніках амаль не ўдзельнічаюць, каб не было небяспекі.

Чытайце па тэме:  Міліцыянт расказаў у судзе, чаму даваў хлуслівыя паказанні

Настаўнікі павінны былі дзейнічаць, як на экскурсіі

Начальніца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Соф’я Філістовіч на момант трагедыі была намесніцай Іны Драпезы. Пасля трагедыі праводзілі спецрасследаванне з яе ўдзелам. Яна расказала, што ў апошні тыдзень верасня рассылалі лісты ў школы, фарміравалі групы. Пра тое, што адпраўлялі восьмы клас, яна не ведала.

Сведка Галіна Казак не з’явілася, яна знаходзіцца ў адпачынку за межамі Беларусі, яе паказанні зачыталі.
У дзень здарэння яна была на працы. Каля гадзіны дня ёй патэлефанавала Іна Драпеза, расказала пра трагедыю. Яна з Мінска паехала ў Маладзечна.

У судзе адзначылі, што здарэнне разглядалі на пасяджэнні Мінаблвыканкама і забаранілі далучаць школьнікаў да сяльгаспрац. У 11 школе не зрабілі ўсё належным чынам, бо ў іх было мала часу.

У дакументах не прапісана, як выводзіць дзяцей з поля. Таму, на думку Казак, настаўнікі павінны былі дзейнічаць па аналогіі, як на экскурсіі.

Судовае пасяджэнне працягнецца заўтра ў 10:00.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.