Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька судом Жабінкаўскага раёна пакараны штрафам у 50 базавых велічынь (1225 рублёў) і трыма суткамі арышту, якія ўжо адбыў пасля затрымання.

Судовы працэс і вынясенне рашэння былі прадказальнымі, хаця Анатоль Лябедзька не выключаў арышту на 15 сутак і прыехаў у суд падрыхтаваным да адсідкі, кажа Анатоль Лябедзька:

– На гэты раз я быў лепш падрыхтаваны да Жабінкі. На мне тэрмабялізна, у мяне ёсць шапка, швэдар. А далей – што будзе.

Судовы працэс доўжыўся каля 5 гадзін без перапынку. Вёў працэс старшыня суда Віктар Новік. Былі выслуханы ў судзе паказанні сведкаў Аляксандра Дабравольскага з боку Лябедзькі і інспектараў ДАІ Жабінкаўскага РАУС Уладзіміра Саўчука і Антона Юзвіка. Сведчанні інспектараў і дэманстрацыя відэазапісу затрымання паказалі іх непрафесіяналізм і працу па-старынцы, кажа Аляксандр Дабравольскі:

– Яны хочуць, каб баяўся гэтых даішнікаў, гэтых суддзя, каб баяўся ўсіх, як кожны грамадзянін, і каб нічога не казаў. Калі Анатоль пачаў пытацца: на якой падставе мяне спынілі, за што, што я парушыў? Іх гэта прыводзіла ў нейкі шал.

Анатоля Лябедзьку брутальна затрымалі ў ноч на 10 лютага ў Жабінкаўскім раёне, калі ён вяртаўся з Берасця, дзе ўдзельнічаў у зборы подпісаў супраць будоўлі акумулятарнага заводу. Яго на трое сутак кінулі без рашэння суда ў ізалятар часовага ўтрымання.

На судзе прысутнічалі сябры Анатоля Лябедзькі і незалежныя журналісты. У другі раз прыехала беларускае тэлебачанне. Ім суддзя Новік дазволіў відэаздымку, не прыняўшы пратэсты Лябедзькі.

Беларускае Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: