Раённы суддзя Тамара Застаўнецкая прызнала фрылансера ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ (артыкул 22.9 КоАП). Максімальна магчымы штраф на суму ў1225 рублёў суддзя выпісала толькі за тое, што Кастусь Жукоўскі “19 сакавіка знаходзіўся ў вёсцы Рудня Марымонава, Гомельскага раёну, дзе вырабіў, а потым распаўсюдзіў на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” сюжэт пад назваю “Вясковы Армагедон: каровы дохнуць, працаўнікам выдаюць непрыгоднае малако”.
“Падзеі вакол нас, незалежных журналістаў і фрылансераў выклікаюць як мінімум абурэнне. Мы робім рэпартажы на сацыяльныя тэмы з малых мястэчак, вёсак і райцэнтраў, пішам артыкулы і здымаем сюжэты пра рэальнае становішча, пра сапраўднае жыццё людзей. І за за гэта нас пераследваюць і караюць”, – абураецца фрылансер Кастусь Жукоўскі.
Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у рэгіёне Леанід Судаленка заяўляе, што самае галоўнае – разумець, што спробы дзяржавы падзяліць інфармацыю на «законную» і «незаконную» – неправамерныя. Што сам панятак «сродкаў масавай інфармацыі» у нас час беспаваротна састарэў. І што свабода слова – гэта тое, на што не трэба пытацца дазволу ў дзяржавы.
Жукоўскі просіць вышэйшы суд скасаваць пастанову раённага суда ад 19 сакавіка і спыніць справу.
Як паведамляе «Радыё Свабода» гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі атрымаў ад праваахоўнікаў ужо пятую за тыдзень позву ў сувязі з зборам ды распаўсюдам інфармацыі. Яго выклікаюць для складання пратаколай праваахоўнікі Гомеля, Калінкавічаў, Кармы, Лоева. Таксама да яго мае прэтэнзіі ваенкамат — тэрмінова выклікалі на зборы.
Поддержать проект: |