21 верасня ў Сочы адбудзецца чарговая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі, паведамляе Еўрарадыё.

ТАСС

 

Сустрэча, якой папярэднічала ўзнікненне новых праблем у беларуска-расійскіх адносінах. Гэта і праблемы з пастаўкамі нафтапрадукатаў, і з коштам расійскай нафты для Беларусі, і складанасці ў перамовах па чарговым расійскім крэдыце. Ды яшчэ ўсё адбываецца ва ўмовах новай хвалі інфармацыйнай вайны, якую супраць нашай краіны распачалі асобныя расійскія СМІ.

Чаго чакаць ад сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы? Якія з надзённых праблем найперш паспрабуюць вырашыць кіраўнікі Беларусі і Расіі? Чаго на самой справе хоча Крэмль ад афіцыйнага Мінска? Ці ёсць у беларускага боку “козыр у рукаве”, якім Лукашэнка можа скарыстацца падчас перамоў са сваім расійскім калегам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Юрый Дракахруст і кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: