Маларыцкі фермер Мікалай Бяльчук адбыў два месяцы арышту за гвалт над міліцыянтам. Цяпер мужчына выйшаў на свабоду і заявіў пра катаванні. Паводле яго, за кратамі замест медычнай дапамогі ахоўнікі яму сказалі, што яго трэба абліць бензінам і падпаліць жыўцом.

bel4uk

12 кастрычніка амапаўцы брутальна схапілі Мікалая, збіўшы пры гэтым яго ды ягоных сваякоў, каб судзіць за канфлікт з аўтаінспектарам двухгадовай даўніны. Сваёй віны фермер не прызнаў і на знак пратэсту трымаў за кратамі галадоўку. Цяпер жа Мікалай Бяльчук збіраецца апратэстоўваць свой вырак у вышэйшых інстанцыях. Тым часам ягоны брат – Аляксандр Бяльчук, усцяж застаецца ў СІЗА, абвінавачаны ў супраціве міліцыянтам.

Мікалай Бяльчук кажа, што не шкадуе пра свае дзеянні і падрабязна распавядае, як з ім абыходзіліся ў СІЗА, паведамляе Белсат.

«Мяне завезлі ў СІЗА. Распранулі. Мякка кажучы распранулі. Разарвалі куртку і штаны, нават майткі. Кінулі голага ў камеру. Начальнік аддаў загад сукамернікам здзекавацца фізічна, абліваць вадою, хлёркай з вадою. Мяне аблівалі халоднай вадой суткі. Двое сутак я быў непрытомны. Два тыдні ў мяне была тэмпература. Я напісаў заяву на імя начальніка медчасткі. Звяртаўся паўсюль, мне нават адной таблеткі не далі. Я не мог есці, ежа не праходзіла. Я пісаў лісты, іх не перадавалі. Таму я абʼявіў сухую галадоўку. Я трымаў яе 14 дзён. Але чамусьці выжыў».

Чытайце па тэме:  Последний допрос. Третье уголовное дело в отношении поэта Бывшева передано в суд

Фермер кажа, што будзе працягваць змагацца нават пасля вызвалення.

«Мне пагражала ад пяці да сямі гадоў турмы. Мне далі два месяцы. Яны ж не могуць апраўдаць калгасніка. Мы невінаватыя, таму будзем дамагацца праўды», – кажа Бяльчук.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.