У сувязі з забаронаю Лукашэнкі праводзіць свята на сталічным стадыёне «Дынама» арганізатары імпрэзы Дня Волі – 2019 вырашылі перанесці свята ў Горадню. «Белсат» будзе ладзіць онлайн-трансляцыю на Youtube і ў сацыяльных сетках.

Імпрэза да 101-ай гадавіны абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі пройдзе ў Каложскім парку 23 сакавіка з 13:00 да 17:00.

Пра гэта паведаміў Эдуард Пальчыс, які ўваходзіць у арганізацыйны камітэт імпрэзы.

Заяўнікі правядзення Дня Волі плануюць мітынг і канцэрт. Цяпер ідуць перамовы з гуртамі. Інфармацыя пра ўдзел мае з’явіцца ў аўторак 20 сакавіка.

Як паведамляў Belsat.eu, 1 сакавіка кіраўнік Беларусі падчас «Вялікай размовы» заявіў, што не дазволіць ладзіць Дзень Волі на стадыёне «Дынама». Паводле яго, гэта не месца для гэткай імпрэзы.

Менгарвыканкам замест «Дынама» і больш прывабных сталічных пляцовак прапанаваў сабрацца на плошчы Бангалор.

Пры гэтым сталічныя ўлады таксама не дазволілі правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатру оперы і балета ў Менску, дзе 100 гадоў Беларускай Народнай Рэспублікі святкавалі ў 2018 годзе. Адзін з заяўнікаў гэтай акцыі, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, лічыць забарону незаконнаю і сцвярджае, што рашэнне сталічных уладаў выключна палітычнае.

Заяўнікі папрасілі дазволіць канцэрт на пляцоўцы ля Палацу спорту або на Плошчы Свабоды і атрымалі сёння канчатковую адмову з боку сталічных уладаў у арганізацыі імпрэзы на гэтых пляцоўках.

На ўрачысты канцэрт ды іншыя імпрэзы да Дня Волі беларусы сабралі 10 тысяч рублёў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...