Каментатары на інтэрнэт-парталах – гэта рэальнасць. Хто яны – сябры, ворагі ці непазбежны сімбіёз?  

Укринформ

 

Уступ

Поспех Інтэрнэту – адносна новага каналу перадачы і абмену інфармацыі – а таксама разнастайнасць звязаных іх кампутарных праграм прывялі да таго, што ў апошнія дзесяцігоддзі чалавецтва, згодна з класічнай тэорыяй мадэрнізацыі, было вымушана цалкам пераакрэсліць катэгорыю медыйнай прасторы. Найперш медыйная прастора вызначалася праз трохкутнік “бізнэсоўца – газетчык – спажывец прэсы”. Затым дадалося радыё, якое ахапіла не толькі болей-меней вузкі слой інтэлігенцыі 18 стагоддзя, але цэлыя супольнасці і народы. У нашыя ж часы ў медыях сціраецца першапачаткова ясная мяжа паміж перадачай і абменам інфармацыяй, бо знікаюць і перастаюць быць актуальнымі традыцыйныя ролі вяшчальніка і спажыўца. Гэта асабліва праяўляецца ў працы інтэрнэт-парталаў.

Дамінік Шчэнсны-Кастанецкі

 

Прычыны поспеху

Дазвольце зрабіць лірычнае адступленне і падзяліцца ўласным досведам. Аўтар гэтых радкоў належыць да пакалення 30-гадовых і яшчэ заспеў тры фазы інфарматызацыі навакольнага свету. Спачатку былі нягеглыя махіны пад назвай “286” ці “386”. У той час, адразу пасля падзення камунізму, ні пра якія “інтэрнэты” над Віслай ніхто нават не марыў. На мяжы 1999/2000 гадоў у мяне з’явіўся мадэм з хуткасцю перадачы дадзеных каля 10 кб/сек. Інтэрнэт быў настолькі павольны, што мог прыдацца толькі для абмену тэкставай размовай на папулярным камунікатары. У той час ніхто яшчэ не спраўджваў забытыя даты ці тэрміны ў Вікіпедыі. Калі ж адбыўся гэты скачок, калі мы сталі кожную інфармацыю, параду і рэцэпт шукаць у Інтэрнэце? Ці гэта вынік спробы ашукаць час? Няўдалай, бо як пісаў шаноўны Вальдэмар Лысяк, настолькі ж хутка, як інфармацыю можна знайсці, яе можна згубіць. Ці, можа, гэта наступства трыумфу тэхналогіі, якой удалося змясціць амаль бясконцую колькасць інфармацыі і магчымасцяў кантактаў у адным модным смартфоне, які працуе нават у метро? Прырост Інтэрнэту ў нашым жыцці – гэта больш магчымасцяў для ўплыву на наша жыццё тых, хто публікуе сваю творчасць у Інтэрнэце.

Чытайце па тэме:  Мы изменились

Актыўнасць каментатараў на парталах

Наяўнасць каментатараў на парталах – гэта рэчаіснасць. Трэба весці вельмі нішавую старонку (альбо выключыць каментары – але пра гэта пасля), каб з этай рэчаіснасцю не сутыкнуцца. Нішавы, хаця і найбольшы ў гэтай сферы, партал на тэму былых усходніх тэрыторый (“крэсаў”) Польшчы kresy24.pl, цягам 10 год несупыннай дзейнасці атрымаў 100 тысяч каментароў – што абазначае каля 200 каментароў цягам аднаго працоўнага тыдня. Гэтую лічбу я ведаю дакладна, бо кірую парталам з сярэдзіны 2016 года. На жаль, дадзеныя пра колькасць каментароў на іншых парталах мне не вядомая. Аднак я не выключаю, што польскае грамадства, якое асаблівую ўвагу надае гістарычным пытанням і жыве гісторыяй штодзень (што нетыпова для Еўропы), болей схільна захапляцца і каментаваць матэрыялы, якія маюць толькі павярхоўныя прыкметы навіны, але затое датычаць важнай гістарычнай дыскусіі, чым, напрыклад, матэрыялы пра кіслотныя дажджы.

Тролі і боты

Зараз стала модна распаўсюджваць розныя тэорыі на тэму троляў (платных каментатараў) ці ботаў – аўтаматаў, якія склейваюць тэкст з набору слоў і выказванняў, якія ўпісаныя да іх сістэмы, на карысць маніпулюючых імі рук. У гэтай сітуацыі мы сутыкаемся з абаюдавострай зброяй: калі мой праціўнік – гэта робат, які можа служыць нават самаму дурному агенту, то гэта параза чалавека, такая ж як параза Гары Каспарава ў шахматнай партыі з кампутарам. Але калі я буду ўпэўнены што гэта бот, а гэта аднак акажацца найдурнейшы агент нейкай чужой структуры, то, скідваючы бомбу на сядзібу гэтага “нечага”, я заб’ю чалавека.

Чытайце па тэме:  Лукашенко: за отказ говорить со СМИ чиновникам будет очень больно

Людзі… як знайсці ў гэтым людзей?

Магчыма, я аптыміст, але я наўсцяж веру, што большасць так званых “пастоў” і каментароў у Інтэрнэце створаныя чалавечай рукой, і спрычыняюцца да гэтага ўсе магчымыя заангажаваныя бакі. Да гэтага трэба дадаць усіх, хто піша не на тэму, тых, хто (падманваючы фільтры) размяшчае рэкламу або тых, хто абмяжоўваецца да лаканічнага ваеннага выкрыку, настолькі ўніверсальнага, што па ім не пазнаеш, за які футбольны клуб заўзее аўтар. Так ці іначай не трэба забываць (і з часам гэта робіцца ўсё болей заўважна), што за мэйл-адрасамі могуць хавацца нашыя сябры і нашыя ворагі, а нават калі і не яны, то – з вялікай доляй верагоднасці – жывыя людзі, якім трэба даць права голаса ў дыскусіі.

І пра найважнейшае: як ім гэта ўдаецца?

Кажуць, – і, магчыма, гэта таксама вынікае з гэтага тэксту, – што ўплыў аўдыторыі парталаў на іх змест вельмі моцны. На карысць гэтага сведчаць наступныя аргументы з майго папярэдняга тэксту.

Па-першае, найважнейшай і бясспрэчнай прычынай росту ўплыву чытачоў (інтэрнэт-карыстальнікаў) на змест парталаў з’яўляецца поспех Інтэрнэту – як бы мы яго ні вымяралі.

Па-другое, трэба быць вельмі нішавым і негуманітарным парталам, каб адчуць недахоп карыстальнікаў.

Па-трэцяе, падчас усёй гэтай забавы, якую мы гучна называем інтэрнэт-дыскусіяй, мы часта сутыкаемся альбо з тролямі, якія выпрацоўваюць сваю дзённую норму, рассейваючы каментары пэўнага зместу, альбо з ботамі – штучным інтэлектам, які стварае тэкст з пададзеных яму словаў.

Чытайце па тэме:  Freedom House: индекс свободы интернета в Беларуси ухудшился

Па-чацвёртае, у гэтай сітуацыі важна не згубіць чалавека: звычайна можна яго пазнаць па тым, што ён не ўжывае дзясяткі разоў моўных калек і, нават калі будзе падзяляць думку папярэдніка, сфармулюе яе іначай, памяняе логіку і г.д.

Усё разам базуецца на сімбіёзе. Уладальнікі інтэрнэт-СМІ (у выпадку самафінансавання) хочуць перш за ўсё, каб іх партал стаў атракцыйнай пляцоўкай для рэкламадаўцаў. Гэтая атракцыйнасць вызначаецца не толькі лічбай рэклам і іх “клікабельнасцю” або лічбай наведванняў парталу, але таксама тым, як доўга на вашай старонцы затрымаўся чытач.

Дамінік Шчэнсны-Кастанецкі, для Беларускай праўды

Даведка. Дамінік Шчэнсны-Кастанецкі (Dominik Szczęsny-Kostanecki) (1986 г.н.) скончыў Парыжскі універсітэт IV-Сарбона. На працягу некалькіх гадоў займаецца Усходам, з 2016 года з’яўляецца галоўным рэдактарам партала Kresy24.pl.

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: