Маці і сястра мінчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў следчым ізалятары, атрымалі грашовую кампенсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты.

Партрэт Ігара Пцічкіна

 

Больш за год таму суд пастанавіў сплаціць Жанне Пцічкінай 20 тысяч рублёў кампенсацыі за панесеныя ёй маральныя пакуты і 6 тысяч рублёў — за матэрыяльныя страты, нагадвае Радыё Свабода.

Сястра Ігара Пцічкіна Ірына, якая таксама была прызнаная пацярпелай у справе аб смерці Ігара Пцічкіна, паводле суду мелася атрымаць кампенсацыю памерам 10 тысяч рублёў.

Але Міністэрства ўнутраных спраў, з якога суд пастанавіў спагнаць грошы, ад выплаты адмовілася і падало скаргу. Абскарджванне зацягнулася больш як на паўгода. Але ўрэшце сваякі Ігара Пцічкіна атрымалі кампенсацыю памерам 36 тысяч рублёў.

Грошы сямʼя атрымала толькі ў кастрычніку. Паводле Жанны Пцічкінай, дайшло да таго, што судовыя выканаўцы абвясцілі пра пачатак працэдуры апісвання маёмасці МУС, пасля чаго справа нарэшце зрушылася.

«Тады яны забегалі і напісалі паперу, каб за іх казна расплацілася. Гэтак і адбылося. Міністэрства фінансаў сплаціла нам грошы тэрмінова», — кажа Жанна Пцічкіна.

Маці Ігара Пцічкіна нагадала, што патрабавала ад суду 100 тысяч рублёў кампенсацыі.

«36 дык 36. Грошы сына ўсё роўна не вернуць. Помнік на ягонай магіле ўжо стаіць, дык набыла „Ладу“, каб было на чым да яго ездзіць на могілкі. Вось такі апошні падарунак ад сына», — сказала маці загінулага вязня «Валадаркі».


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.