Такое рашэнне прыняў Сойм руху 28 красавіка.

Сойм руху Салідарнасці “Разам” прыняў пяць заяў: “Аб святкаванні 100-годдзя беларускай дзяржаўнасці”, “Годна адзначым 155-ю гадавіну Вызвольнага Паўстаньня!”, “Свабоду Святаславу Барановічу!”, “Аб падтрымцы патрабаванняў бацькоў да міністэрства адукацыі”, “Не – дэкрэту № 1!”.

Сябра арганізацыі Генадзь Драздоў вылучаны ў ініцыятыўную групу Канстытуцыйнай камісіі, стварэнне якой патрымала Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Сябра Сойма Вячаслаў Сіўчык абрунтаваў неабходнасць правядзення з’езда сёлета. І прапанаваў да з’езда абмеркаваць перафарматаванне кірункаў дзейнасці арганізацыі, сфармуляваўшы магчымую галоўную мэту Руха: “Палітычная барацьба з расейскім імперыялізмам”, пры гэтым вылучыўшы тры асноўныя задачы: аднаўленне гістарычнай памяці беларускага народа; супраца Беларусі з іншымі краінамі Міжмор’я; барацьба за вызваленне палітвязняў.

Сойм прыняў рашэнне аб правядзенні ў 2018 годзе ІV з’езда і чарговага Сойма ў першай палове чэрвеня, які павінны вызначыць дату і месца мерапрыемства.

Беларуская праўда

Чытайце па тэме:  В Минске построят "космический" детский сад (фото)
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: