Традыцыя адзначэння Дня зніклых без вестак 30 жніўня распачатая ў 1980-х гадах лацінаамерыканскай Федэрацый сваякоў зніклых людзей FEDEFAM.

 

Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН. Дакумент падпісалі 57 дзяржаў. 19 краін ужо ратыфікавалі Канвенцыю. Беларусь яе дагэтуль не ратыфікавала, пиша “НЧ”.

Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. Восенню 1999 года ў краіне бясследна зніклі адразу два вядомыя апазіцыянеры — былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка і віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Летам 2000 года бясследна знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ Дзмітрый Завадскі.

Следства па справе зніклых палітыкаў так і не ўстанавіла ні акалічнасцей іх знікнення, ні вінаватых у гэтым. Афіцыйна пра іх лёс нічога невядома. Паводле неафіцыйных звестак, яны сталі ахвярамі “эскадрону смерці”.

Справы зніклых не павінны быць спісаныя ў архіў, для грамадства ў іх не можа быць тэрміну даўніны, нават праз 15 год.

Чытайце па тэме:  Пазасудовае пакаранне — забойства пад прыкрыццём дзяржавы

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.