Сёння стане вядомы склад новага ўраду Польшчы пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі                                                           PAP/Paweł Supernak

 

Сёння а 17.00 гадзіне паводле польскага часу (беларускі час – 19.00) стане вядомы склад новага ўраду Польшчы пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага.

Як паведамлялася, у чацьвер, 7 снежня, прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла заявіла аб сваёй адстаўцы. Адначасова Палітычны камітэт кіруючай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасць» заявіў, што высоўвае кандыдатуру віцэ-прэмʼера, міністра фінансаў і развіцця Матэвуша Маравецкага на пасаду кіраўніка Кабінэту міністраў. У пятніцу, 8 снежня, прэзыдэнт Анджэй Дуда даручыў Маравецкаму стварэнне новага ўраду.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння сурʼёзныя змены ва ўрадзе не прадбачацца – большасць міністраў, якія працавалі пад кіраўніцтвам Бэаты Шыдла, застануцца на сваіх пасадах. Прынамсі да студзеня, калі некаторыя кіраўнікі ведамстваў будуць адпраўленыя ў адстаўку.

Сама Бэата Шыдла, паводле неафіцыйных звестак, застанецца ва ўрадзе й зойме пасаду віцэ-прэмʼера, адказнага за сацыяльныя пытанні.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: