Дагэтуль не вядома дакладна, колькі людзей было закатавана падчас сталінскіх рэпрэсіяў.

Гісторыкі называюць гэта беспрэцэдэнтным масавым забойствам: на працягу 15 месяцаў пад каток рэпрэсіўнай машыны трапілі мільёны чалавечых лёсаў. Абвесціць «ворагам народу» маглі любога патэнцыйна небяспечнага грамадзяніна, што на думку партыі мог пагражаць будаўніцтву сацыялізму.

Было арыштавана каля 1,5 мільёна людзей 700 тысячаў з іх былі расстраляныя, – кажа гісторык арганізацыі «Мемарыял» Мікіта Пятроў. – Ані да, ані пасля савецкая гісторыя не бачыла такога вынішчэння людзей.

Вользе Шырокай было 14 год, калі НКУС прыйшоў арыштоўваць ейнага бацьку: чэкісты ўварваліся ў кватэру ў начы, зладзілі ператрус, канфіскавалі кнігі і дакументы.

Апошнюю фразу, што ён сказаў маёй маці, было: «Што б ні здарылася, вы павінны быць абсалютна ўпэўнены ў тым, што я не вінаваты ні ў чым», – узгадвае Вольга Шырокая. – І дадаў: «Як вам кепска будзе без мяне…»

Праз два месяцы пасля затрымання бацьку расстралялі. А неўзабаве паліцыя прыйшла і па саму Вольгу жанчына правяла восем год у працоўным лагеры Поцьма ў расейскай Мардовіі. Вызвалілі яе толькі пасля смерці Сталіна, але досвед катаванняў застаўся з жанчынай на ўсё жыццё.

Гісторыя рэпрэсіяў дагэтуль да канца не вывучаная. Існуе частка грамадства, якая нічога не ведае пра гэта, ёсць частка грамадства, якая кажа, што няма ніякай неабходнасці ведаць аб гэтым або памятаць. Але з такім мысленнем, з такімі цёмнымі плямай у мінулым немагчыма пабудаваць правільнае будучыню, – кажа кіраўнік музею гісторыі Гулагу Раман Раманаў.

Чытайце па тэме:  Витебские Куропаты? В лесу под Хайсами добыты доказательства расстрелов НКВД

Хаця Вялікі тэрор асудзілі і прызналі масавым забойствам, мноства дакументаў НКУС застаюцца засакрэчанымі. Таму дакладная лічба расстраляных і закатаваных у сталінскіх лагерах і да сёння – таямніца.

Наста Храловіч, belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.