Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Гродне і маладых святароў-грамадзян Беларусі, якія служаць на Гродзеншчыне, атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкаматы.

Пра гэты ў каментары карэспандэнту Krynica.info распавёў ксёндз-канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

“Такое першы раз. Першы раз, каб так”, — адзначыў ён.

Паводле яго, усе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась. “Яшчэ няма інфармацыі, ці ёсць адтэрміноўка, ці няма, але ўсіх выклікаюць у камісіі. Невядома, што будзе далей і што стала падставай. Чакаем дагэтуль адказу”, — падкрэсліў ксёндз-канонік.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: