У Саборнай мячэці ў Мінску прайшла ўрачыстасць «620 гадоў у міры і згодзе. Гістарычныя лёсы татар Беларусі», у якой па запрашэнні Муфція Абу-Бекіра Шабановіча прынялі ўдзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.

Удзельнікамі ўрачыстасці сталі таксама кіраўнікі мусульманскіх абшчын і нацыянальна-культурных аб’яднанняў, духоўных упраўленняў мусульман Турцыі, Літвы, Польшчы, Расійскай Федэрацыі і дыпламатычнага корпуса, паведамляе Catholic.by.

«Для нас вельмі важна паказаць грамадскасці нашай краіны і замежжа як  продкі беларускіх татар-мусульман у спрыяльным хрысціянскім асяроддзі на працягу шасці вякоў гісторыі сфарміравалі адзіную для ўсіх талерантнасць, узаемапавагу і давер, чым і сёння вядомае наша беларуская грамадзянская супольнасць», — адзначае старшыня Мусульманскага рэлігійнага Аб’яднання Муфцій Абу-Бекір Шабановіч.

У гэты дзень у Саборнай мячэці была адкрыта памятная дошка, а таксама прайшоў круглы стол «Гістарычныя лёсы мусульман Беларусі: роля ісламскага фактару ва ўмацаванні стабільнасці грамадскага развіцця».

Апостальскі нунцый: «Мы павінны прызнаваць і паводзіць сябе як браты»

Арцыбіскуп Габар Пінтэр, выступаючы з прывітальным словам, адзначыў, што жыхары беларускай зямлі, якія адзначаліся верацярпімасцю, талерантнасцю і згодай, на працягу шасці стагоддзяў здолелі захаваць аблічча Бога нязменным.

«Як хрысціяне і мусульмане мы з’яўляемся братамі. Мы павінны прызнаваць сябе такімі і паводзіць сябе як браты», — нагадаў іерарх.

Апостальскі нунцый заўважыў, што хрысціяне, мусульмане і члены традыцыйных рэлігій жылі разам у свеце на працягу многіх гадоў. «Таму мы павінны захоўваць адзінства, каб спыніць любыя дзеянні, як з аднаго, так і з другога боку, якія скажаюць аблічча Бога».

Чытайце па тэме:  Папа Францішак прызначыў новага нунцыя ў Беларусь

«Я спадзяюся, што і надалей нашы малівы і супольная праца, накіраваныя на ўстанаўленне адносін братэрства і салідарнасці, будуць прыносіць багаты плён і даваць як жыхарам нашай краіны, так і ўсяго свету», — дадаў арцыбіскуп Пінтэр.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.