Жыхарка аграгарадка Першамайскае Бярозаўскага раёна Кацярына Несцяровіч катэгарычна не згодна, што яна псіхічна хворы чалавек. Жанчына з дапамогай праваабаронцаў дабілася ў міністра правядзення ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі у яе дома для зняцця з уліку ў псіхіятра.

Таццяна Тарасевіч

 

Несцяровіч на сустрэчу з камісіяй запрасіла сведкаў. Прысутная на сустрэчы экс-кандыдат у мясцовыя саветы Таццяна Тарасевіч не бачыць у Несцяровіч псіхічнага расстройства асобы:

– На мой погляд, жанчына цалкам адэкватная, яна адказвала адэкватна на ўсе пытанні. Наша медыцына кожнага вальнадумца, які не згодны з гэтай сістэмай, можа зрабіць хворым псіхічна, і гэта вельмі проста, а пасля не рэагаваць на яго скаргі і заўвагі.

Паводле Таццяны Тарасевіч, на абяцаны агляд камісія прыехала са спазненнем на 2 гадзіны па настойліваму яе званку. Размова доўжылася хвілін дзесяць.

Пазнейшы пісьмовы адказ камісіі: падстаў для зняцця з дыспансэрнага ўліку няма. Жанчына лічыць гэта помстай за скаргі. Суд да разгляду справу не прымае: пытанне не падведамна суду. Барацьба Несцяровіч у 40 гадоў за  працоўнае месца абярнулася пастаноўкай на ўлік да псіхіятра. Жанчына не лячылася і не назіралася псіхіятрамі, але дыягназ атруціў яе жыццё.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  Лукашенко: В последние годы наблюдается хоть небольшой, но рост импорта лекарств. Это странно
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: