Намеснік старшыні Вярхоўнага суда запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць зыск супраць тэлеканала на паўторны разгляд.
belsat
Гаворка ідзе пра прэтэнзіі ўласніка фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэя Белякова. У студзені бягучага года ён прасіў Вярхоўны суд Беларусі прызнаць за сабой выключнае права на выкарыстанне гандлёвага знаку «Белсат» і прыпыніць яго нібыта незаконнае выкарыстанне тэлеканалам.

Па словах Белякова, ягоная кампанія «БЕЛСАТплюс», што займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта церпіць страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала «Белсат ТВ», заснаванага польскім тэлебачаннем TVP SA яшчэ ў 2006 годзе.

27 студзеня калегія Вярхоўнага суда адхіліла пазоў Андрэя Белякова. Цяпер жа намеснік старшыні Вярхоўнага суда запатрабаваў адмяніць рашэнне пяцімесячнай даўніны і накіраваць справу супраць тэлеканала на паўторны разгляд.

Кропку ў гэтай справе мае паставіць Прэзідыум Вярхоўнага суда, пасяджэнне якога прызначана на аўторак, 24 чэрвеня а 14:30.

Як распавёў прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» афіцыйны прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі Міхась Янчук, адпаведную позву Вярхоўны суд накіраваў на яго імя.

– Як патлумачылі ў канцылярыі, нам будзе прадастаўлена па пяць хвілін на тое, каб давесці Прэзідыуму сваю пазіцыю па справе, пасля чаго суддзі вынесуць уласнае рашэнне, – распавёў Янчук.

Крыніца: БАЖ

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...