Алег Трусаў сыдзе з пасады старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выбары новага старшыні маюць адбыцца на чарговым з’ездзе ТБМ у кастрычніку 2017 году.

Алег Трусаў, svaboda.org

Алег Трусаў, svaboda.org

Як кажа Трусаў у гутарцы са Свабодай, такое рашэнне ён прыняў яшчэ два гады таму:

«Ніякага адкрыцця тут няма. Будзе з’езд у кастрычніку. На ўчорашнім з’ездзе я сказаў, каб людзі абмяркоўвалі, хто мяне заменіць. Я казаў, што іду ў адстаўку з розных прычынаў. Хай іншыя пакіруюць. Цяпер я паўтарыў тое, што казаў два гады таму, гэта ня сённяшняе рашэнне. Нельга быць бясконца кіраўніком адной і той жа арганізацыі».

Трусаў прынцыпова не называе таго, каго хацеў бы бачыць на сваёй пасадзе, каб не ўплываць на думку сяброў ТБМ, але бачыць годных кандыдатаў:

«Я хачу зрабіць усё па-еўрапейску. Мы прынялі рашэнне, што да студзеня людзі будуць думаць, каго абраць. У канцы студзеня вылучым адну-дзве-тры кандыдатуры, а на з’ездзе могуць быць і іншыя кандыдаты. Нармальны дэмакратычны працэс! Такі быў у руху „За свабоду“, быў Губарэвіч, быў Лагвінец… Нарэшце навучыліся быць дэмакратамі, прыклад Руху мне падабаецца».

Пасля абрання новага старшыні Трусаў не збіраецца сыходзіць з ТБМ. Ён дапускае, што з’езд можа пакінуць яго ў радзе або сакратарыяце. У свой час Гілевіч і Бураўкін, сышоўшы з пасады старшыні, заставаліся ў радзе ТБМ.

Чытайце па тэме:  СМИ: Генпрокурор Украины подал в отставку, хотя находится в отпуске

Алег Трусаў стаў у 1989 годзе адным з заснавальнікаў ТБМ (а годам пазней — Коласаўскага ліцэю), быў кіраўніком ТБМ у Савецкім раёне Менску (і ў той жа час дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ склікання), затым першым намеснікам старшыні — Генадзя Бураўкіна, пры гэтым займаючы пасаду дэкана факультэту бібліятэчна-інфармацыйных сістэмаў Беларускага ўнівэрсітэту культуры. У 1999 годзе быў абраны на старшыню ТБМ. Аўтар больш як 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў, падручнік «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы V—ХV ст.».

За час старшынства Трусава ў стаўленні дзяржавы і грамадства да беларускай мовы шмат што змянілася. Цяпер некаторыя адзначаюць «мяккую беларусізацыю».

«Вядома, павінна зьяніцца і само Таварыства, — кажа Трусаў. — Бо сярэдні ўзрост рады, прабачце, 80 гадоў! Некаторым па 85 гадоў. І мне ўжо далёка не 50. Трэба, каб прыйшлі да кіраўніцтва маладзейшыя. Нядаўна маладога хлопца абралі ў Полацку, малады кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі, дый Алена Анісім маладзейшая за мяне. Ідзе змена пакаленьняў — новыя людзі павінны па-новаму кіраваць арганізацыяй. Новае пакаленне павінна захаваць, што ёсць, і пайсці наперад».

Алегу Трусаву 62 гады.

Галоўным дасягненнем ТБМ за час ягонага старшынства Трусаў лічыць тое, што арганізацыя засталася, захавала офіс, выдае дзве газеты, два часопісы, вядзе інтэрнэт-партал, мае каля 6500 чальцоў, якія рэгулярна праходзяць перарэгістрацыю і плоцяць складкі.

Чытайце па тэме:  Трамп уволил директора ФБР

«Адных кніжак мы выдалі мо паўсотні! — кажа Трусаў. — І мы адзіная арганізацыя, якая выдала летапіс дзейнасці за 20 гадоў, па месяцах усе нашы работы».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: