Актывісты „Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч і Арцём Леўчанка ў навагоднюю ноч былі затрыманыя ў Менску супрацоўнікамі міліцыі. Яны правялі каля пяці гадзінаў у Першамайскім РАУС беларускай сталіцы.

https://www.facebook.com/eduard.palchys.x

facebook.com/eduard.palchys.x

Прычынай затрымання стаў намер маладафронтаўцаў сустрэць Новы год на Кастрычніцкай плошчы з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пра гэта актывісты паведамілі напярэдадні ў сацыяльных сетках.

Як расказаў БелаПАН Зміцер Дашкевіч, яго міліцыя спыніла прыблізна ў 23.30 на скрыжаванні вуліц Чарнышэўскага і Якуба Коласа. Леўчанку і Пракаповіча затрымалі ў раёне Нацыянальнай Акадэміі Навук. Іх выцягнулі з таксі і зашчапілі на рукі кайданкі.

У Першамайскім РАУСе ў дачыненні да грамадскіх актывістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за нібыта непадпарадкаванне міліцыі. Леўчанку і Пркаповіча звінавацілі яшчэ ў нецэнзурнай лаянцы.

У затрыманых забралі 10 бел-чырвона-белых сцягоў і 2,5 тысячы каляндарыкаў з нацыянальнай сімволікай і тэкстам „2017 – 500 год беларускай Бібліі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  СК расследует убийство 21-летней девушки в Минске

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.