Храм святога Архангела Міхаіла адмяніў развітанне з Алесем Ліпаем. дырэктарам БелаПАН, які заўчасна пайшоў з жыцця. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў паэт і сябра Уладзімір Някляеў.

Алесь Ліпай

 

“У мінскім праваслаўным храме святога Архангела Міхаіла адмянілі развітанне з беларускім паэтам і журналістам Алесем Ліпаем. Адмовілі ягонай сям’і ў памінальнай імшы па ім. Напярэдадні дамовіліся, а сёння – адмова.

Усялякае было ў цяперашнім беларускім часе. Але такога – не. Ні ў савецкіх часах, ні ў польскіх, ні ў нямецкіх.

Ясна, што не святары храма прынялі такое рашэнне. І ўсё ж у мяне да іх пытанне: як гэта выглядвае не перад уладай, якая «ад Бога», а перад Богам?

І яшчэ пытанне да тых, хто ва ўладзе. Вы цынічна, брутальна ўмешваецеся ў наша жыццё. Цяпер вы будзеце ўмешвацца і ў нашу смерць?..”, – напісаў Уладзімір Някляеў.

Развітанне з Алесем Ліпаем пройдзе заўтра з 9 да 12 у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: