Фігурантаў крымінальнай справы могуць вызваліць, а саму справу расследаваць гадамі, лічаць эксперты.

Цягам двух дзён вызваленыя сем фігурантаў крымінальнай справы па “стварэнні незаконнага ўзброенага фарміавання”. 28 чэрвеня вызваленыя Віктар Данілаў, Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч і Алесь Яўдаха, напярэдадні паветра свабоды глытнулі  Алесь Зiмнiцкі, Сяргей Стрыбульскі, Уладзiмір Фёдараў. За кратамі застаюцца сем чалавек.

Ці азначае гэта, што справа ідзе да закрыцця гучнай справы патрыётаў?

Чаму вязняў вызваляюць

Фігурантаў справы могуць вызваліць, а крымінальную справу па факту расследаваць гадамі, мяркуе былы следчы Фрунзенскага раёна Мінска Алег Волчак. Абвінавачваемых могуць здымаць, дабаўляць, а сама справу можа цягнуцца гадамі.

-З набліжэннем сесіі Парламенцкай асамблем Рады Еўропы фігурантаў справы будзе станавіцца ўсё менш. Перад Захадам пастаўленае пытанне: у выпадку абвінавачваемага прысуду па справе ўсе фігуранты будуць прызнаныя палітвязнямі. А Мінску сёння патрэбны кантакт і з Бруселем, і з Вашынгтонам у дыялогу па правах чалавека, у якім задзейнічаны дзяржаўныя структуры, суды, правабарончыя органы.

Як вядома, у канцы ліпеня ў Мінску пройдзе Парламенцкая асамблея Рады Еўропы, а таксама штогадовая сустрэча па правах чалавека ў Брусэлі.

Магчыма, мяркуе Алег Волчак, пакінуць двух-трох чалавек за кратамі, абвінавачванне перкваліфікуюць у больш мяккае – тады і авечкі застануцца цэлымі, і ваўкі сытымі.

Хто адкажа за незаконнае ўтрыманне пад вартай дзясяткаў чалавек?

Ніхто, кажа генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

Чытайце па тэме:  Фігурант справы "Белага легіёна", які сядзіць у СІЗА, плануе ажаніцца

Юрыст ПЦ “Вясна” параіў усім сядзельцам па справе патрыётаў падаваць позвы аб кампенсацыі маральнай шкоды за незаконнае ўтрыманне пад вартай. Першыя позвы ўжо пададзеныя ў суд. З 32 (па іншай версіі – 35-ці фігурантаў крымінальнай справы) большая частка ўжо на волі.

-Думаю, ніхто не адкажа за тое, што дзясяткі людзей незаконна ўтрымліваліся пад вартай месяцамі, бо справа ўзгадгялася з вышэйшым кіраўніцтвам краіны.

Між тым, і Мечыслаў Грыб раіць фігурантам справы падаваць іскі на кампенсацыю:

-Калі будзе прызнана, што людзі затрыманыя неабгрунтавана, калі людзі цалкам невінаватыя, то яны атрымліваюць права за кампенсацыяй спрат – матэрыяльных, маральных, фізічных.

Генерал-лейтэнант нагадвае, што такія прэцэжынты гісторыя ведае: напрыклад, па справе Міхасевіча 13 чалавек былі незаконна асуджаныя, адзін расстраляны – пасля вызвалення ім выдалі кампенсацыю – каму кватэру далі, каму – тэлевізар…

Праўда, па палітычных справах такіх выпадкаў Мечыслаў Грыб не згадае:

-З пункту гледжання заканадаўства палітычных спраў у Беларусі няма, не існуе крымінальнай адказнасці за палітычную дзейнасць.

Ці закрыюць крымінальную справу?

“Калі справа ўзбуджаная па факту, то ўсіх вязняў могуць небалюча вызваліць, а расследаванне справы працягваць гадамі. Такое здаралася і ў маёй практыцы, калі абвінавачаных вызвалялі, а справу працягвалі. А зараз у Беларусі і так ёсць два палітвязні: Міхаіл Жамчужны і Дзмітрый Паліенка. Для афіцыйнага Менску ліпень стане вельмі напружаным у міжнародным плане, таму ўладам выгадней “пазбавіцца” ад палітвязняў. Не выключаю, што ўсіх палітвязняў проста выпусцяць, як у свой час Аляксандра Казуліна: выклікалі раніцай і сказалі пакаваць рэчы. Без усялякіх указаў пра памілаванне. Для беларускай улады адсутнасць палітвязняў стала б грандыёзным поспехам”, – кажа Волчак.

Чытайце па тэме:  Міраслаў Лазоўскі пра вызваленне: У мяне не было нават ключоў ад хаты!

Мечыcлаў Грыб дапускае, што Следчы камітэт закрые справу па “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” гэтак жа, як і звярнуў справу па “арганізацыі масавых беспарадкаў”.

-Могуць і закрыць: трэба наладжваць стасункі з Захадам, дый, відаць, асаблівых доказаў няма, – мяркуе генерал-лейтэнант.

Беларуская праўда


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.