Дзе цяпер знаходзіцца цягнік, які спазняецца на 19 гадзінаў, невядома.
ciahnik-2506

Цягнік ідзе са спазненнем і як яго павядуць па тэррыторыі Украіны — невядома, тлумачаць у Беларускай чыгунцы. Па апошніх звестках, раніцай ён заехаў на тэрыторыю Украіны.

“Мы ведаем столькі ж, колькі і вы. Некантраляваны цягнік, атрымоўваецца”, — кажуць у Беларускай чыгунцы.

У прэс-службе ўкраінскай чыгункі кажуць, што цягнікі праз Данецкую вобласць ходзяць, на падарваных участках вядуцца аднаўленчыя працы, цягнікі пускаюць у аб’езд.

Нагадаем, што цягнік Анапа-Мінск спазняецца на 19 гадзінаў. Ён павінен быў прыбыць у 10:05 раніцы 25 чэрвеня. Гэты цягнік ідзе праз Данецкую вобласць, дзе за апошнія суткі сем разоў падрывалі чыгунку.

Крыніца: Еўрарадыё 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...