Кіраўнік Беларусі даручыў перагледзець графік працы школаў.

Адпаведную заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, паведамляе Белсат.

«Трэба нам мяняць графік працы школаў. Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што некаторыя бацькі выступаюць супраць такога рашэння, але ў першую чаргу неабходна думаць пра здароўе дзяцей, пра тое, як яны засвойваюць у школе матэрыял.

«Таму нам трэба ў гэтым плане змяняць сітуацыю, асабліва ў вёсцы. Нават на аўтобусе 5-7 кіламетраў вязуць дзяцей. Ім жа трэба а шостай прачынацца. Гэта нармальна? Дарослы чалавек а шостай не можа прачнуцца», – прывёў прыклад Лукашэнка.

«Таму па адукацыі ў нас павінныя быць сурёзныя зрухі. І да ўступных экзаменаў мы таксама нейкія змены ўнеслі, але трэба больш істотна да гэтага падыходзіць», – даручыў кіраўнік краіны.

Падчас выступу перад парламентам 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўжо выказваўся пра адукацыю, наракаючы на тое, што Коля не высыпаецца.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: